Перапіс насельніцтва
Перапіс насельніцтва — працэс збору, абагульнення, ацэнкі, аналізу і публікацыі дэмаграфічных, эканамічных і сацыяльных зьвестак пра насельніцтва, якое пражывае на адпаведны момант часу ў краіне альбо на яе выразна акрэсьленай частцы.
Зьмест |
Беларусь [рэдагаваць]
Першы перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі быў праведзены ў 1897 годзе, колькасьць насельніцтва склала 6 930 000 чалавек. Наступныя перапісы праводзіліся на тэрыторыі БССР у 1926 (4 985 000), 1937 (5 475 000), 1939 (5 570 000), 1959 (8 031 700[1]), 1970 (8 992 200[1]), 1979 (9 532 500[1]), 1989 (10 151 800[1]) гадох. У 1999 годзе быў праведзены першы перапіс насельніцтва Беларусі пасьля атрыманьня незалежнасьці, колькасьць насельніцтва склала 10 045 200 чалавек[1].
Апошні перапіс насельніцтва на тэрыторыі Беларусі быў праведзены ў 2009 годзе. Паводле вынікаў перапісу колькасьць насельніцтва Беларусі склала 9 503 800 чалавек[2].
Глядзіце таксама [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б в г д (рас.)Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения 2009. Население Республики Беларусь: его численность и состав. Том II. // Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2010 [1]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Перапіс насельніцтва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вынікі перапісаў насельніцтва Беларусі 1999 і 2009 гадоў // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь(рас.)