Адсотак
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
У матэматыцы, адсо́так — адна сотая частка якой-небудзь велічыні. Звычайна абазначаецца знакам адсотку «%». Напрыклад, 45% (чытаецца як «сорак пяць адсоткаў») роўнае значэньню 45 / 100 альбо 0.45.
Адсоткі выкарыстоўваюцца, каб паказаць памер адной велічыні ў адносінах да іншай. Першая велічыня звычайна прадстаўляе частку альбо зьмяненьне другой велічыні, якая мусіць быць большай за нуль. Напрыклад, калі кошт быў павялічаны з 3000 рублёў на 240 рублёў, гэта азчанае, што адбылося павелічэньне на 240 / 3000 = 0.08-ую частку. Калі ж гэты выраз запісаць з выкарыстаньнем адсоткаў, атрымаецца павелічэньне кошту на 8%.
Хаця адсоткі звычайна выкарыстоўваюцца для абазначэньня лікаў ад нуля да адзінкі, прапарцыйныя зьмяненьні таксама могуць быць выражаныя праз адсоткі. Напрыклад, 111% — гэта 1.11, а −0.35% — гэта −0.0035.
[рэдагаваць] Глядзі таксама