Ёган Сэбастыян Бах

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ёган Сэбастыян Бах
Johann Sebastian Bach.jpg
Дата нараджэньня 31 сакавіка 1685
Месца нараджэньня Айзэнах
Дата сьмерці 28 ліпеня 1750
Месца сьмерці Ляйпцыг
Краіна Нямеччына
Прафэсіі кампазытар

Ё́ган Сэба́стыян Бах (па-нямецку: Johann Sebastian Bach) (31 сакавіка [ст. ст. 21 сакавіка] 1685, Айзэнах — 28 ліпеня 1750, Ляйпцыг) — вялікі нямецкі кампазытар 17 стагодзьдзя. Аўтар больш за тысячы музычных твораў: арґанных, аркестравых, вакальных і іншых. Яшчэ пры жыцьці праславіўся як арґаніст-віртуоз, але як кампазытар вельмі даўгі час заставаўся невядомым.

Адраджэньне цікавасьці да Баху і ягонага кампазытарскага таленту прыйшло ў першай палове XIX стагодзьдзя. Зараз ён, як правіла, разглядаецца ня толькі як адзін з самых выбітных кампазытараў эпохі барока, але і як адзін з найвялікшых кампазытараў усіх часоў[1].

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампазытар нарадзіўся ў 1685 годзе ў нямецкім мястэчку Айзэнаху. Ад бацькі, мясцовага музыкі, малы Ёган атрымаў першыя ўрокі гры на скрыпцы. Меўшы выдатны голас (сапрана) хлопчык сьпяваў таксама ў школьным хоры.

У 9 гадоў Ёган Сэбастыян асірацеў (памёр бацька), цяпер яго выхаваньнем стаў займацца старэйшы брат, які служыў царкоўным арґаністам у мястэчке Ордруф. Брат накіраваў хлопчыку ў ґімназію, а сам у той жа час працягваў вучыць яго музыцы. У 15 гадоў Бах вырашае пачаць самастойнае жыцьцё і пераяжджае жыць у Люнэбурґ. У 1703 годзе ён скончыў ґімназію, пасьля чаго кампазытару прыйшлося некалькі гадоў паезьдзіць па краіне ў пошуках працы (гордага юнака не задавальняў прыгнечаны стан музыкі, умовы працы). Падчас гэтага пэрыяду жыцьця кампазытар адточвае сваё майстэрства гры на арґане.

У 1708 годзе Бах спыняецца на сталае жыцьцё ў Ваймары, дзе служыць прыдворным музыкам і мясцовым арґаністам. У «ваймарскі» пэрыяд кампазытар стварыў свае лепшыя арґанныя творы, сярод якіх Таката і фуга рэ мінор, Пасакалія до мінор ды іншыя. У 1717 годзе Бах зь сям’ёй пераехаў у Кётэн, дзе кіраваў невялікім аркестрам пры двары мясцовага прынца. У Кётэне не было арґана, таму ў гэты пэрыяд Бах пісаў у асноўным клявірную і аркестравую музыку. Сярод іншага тут былі напісаны 24 прэлюдыі і фуґі, якія склалі першы том працы Добра тэмпэраваны клявір, а таксама была напісана Храматычная фантазія і фуґа рэ мінор.

З Кётэна ў 1723 годзе Бах пераехаў у Ляйпцыг, дзе і застаўся да канца свайго жыцьця. Тут ён займаў пасаду кантара (кіраўніка хора) сьпеўнай школы пры царкве сьвятога Томаша. Тут кампазытару прыйшлося заняцца царкоўнай опэрападобнай музыкай. У Ляйпцыґу Бах стварае свае лепшыя вакальна-інструмэнтальныя кампазыцыі: большую частку кантат, Жарсьці па Яну, Жарсьці па Мацею, Мэса сі мінор. Тут жа былі напісаны Італьянскі канцэрт, закончаны другі том працы Добра тэмпэраваны клявір.

Памёр Ёган Сэбастыян Бах у 1750 годзе.

Ружа Лютэра

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творчая спадчына Ёгана Сэбастыяна Баха надзвычай вялікая і ахоплівае больш за 1000 кампазыцыяў, зь іх 320 сьвецкіх і духоўных кантатаў, шмат месаў, «Калядная» і «Вялікодная» араторыі, шматлікія харалы, матэты, інструмэнтальныя творы і іншыя.

Зараз творы Баха прынята пазначаць нумарам BWV, то бок скарочана ад «Каталёґ твораў Баха» (ням. Bach-Werke-Verzeichnis. Гэтая клясыфікацыя была прапанаваная нямецкім музыкаведам Вольфґанґам Шмідэрам у 1950 годзе, у ейнай аснове ляжыць тэматычны прынцып: нумары BWV 1—224 асацыююцца з кантатамі, BWV 225—249 — з аратарыяльнымі творамі, BWV 250—524 ёсьць хараламі і духоўнымі сьпевамі, BWV 525—748 — творы для арґану, BWV 772—994 — клявірныя творы, BWV 995—1000 — творы для лютні, BWV 1001—1040 — камэрная музыка, BWV 1041—1071 — аркестравыя творы і BWV 1072—1126 — каноны і фуґі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ёган Сэбастыян Бахсховішча мультымэдыйных матэрыялаў