Кніга рэкордаў Гінэса
Кніга рэкордаў Гінэса (па-ангельску: The Guinness Book of Records) — штогадовы зборнік сусьветных рэкордаў, дасягненьняў чалавека, жывёлаў і прыродных велічынь. Артыкулы ў кнізе разьмешчаны тэматычна. Упершыню яна была апублікаваная ў 1955 годзе па замове ірляндзкай броварнай кампаніі «Гінэс».
Гісторыя [рэдагаваць]
Напачатку кніга выдавалася як салідны даведнік, але зь цягам часу ў яе сталі ўключацца таксама экстравагантныя дасягненьні. За першыя некалькі месяцаў было прададзена звыш за 5 000 асобнікаў. А да 1956 аб'ём продажаў пераваліў за адзнаку ў 5 млн асобнікаў.
На цяперашні момант выдаецца больш чым у 100 краінах сьвету, на больш чым 23 мовах. У 2005 годзе выйшла юбілейнае, 50-е выданьне дадзенага зборніку.
Літаратура [рэдагаваць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1998, С.359: арт.Кніга рэкордаў Гінеса
Спасылкі [рэдагаваць]
Кніга рэкордаў Гінэса — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў