Язэп Варонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Язэп Варонка
Jazep Varonka.gif
Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР
1918 — 1918
Міністар беларускіх справаў Летувы
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 4 красавіка 1891
Сакольскі павет, Расейская імпэрыя
Памёр: 4 ліпеня 1952 Чыкага, ЗША
Нацыянальнасьць: беларус
Партыя: Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў

Язэп Якаўлевіч Варонка (4 красавіка 1891, Сакольскі павет — 4 ліпеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч.

Зьмест

Раньнія гады [рэдагаваць]

Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці»).

Палітычная дзейнасьць [рэдагаваць]

У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады, прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дзяржаўнай нарадзе, уваходзіў у Часовую раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт), затым быў камісарам юстыцыі і ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў.

Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».

З 1918 жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (19181920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 19191920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі) і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.

Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускi рух ад 1917 да 1920 году. Кароткi агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).

Позьнія гады [рэдагаваць]

У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна», вёў беларускія і расейскія праграмы на радыё.

Папярэднік
Старшыня ўраду БНР
21 лютага 191822 ліпеня 1918
Наступнік
Раман Скірмунт
Папярэднік
Міністар замежных справаў БНР
21 лютага 191822 ліпеня 1918
Наступнік
Антон Луцкевіч
Папярэднік
Іван Макрэеў
Міністар унутраных справаў БНР
красавік 19181918
Наступнік
Кузьма Цярэшчанка
Папярэднік
Міністар беларускіх справаў Летувы
19181920
Наступнік
Дамінік Сямашка

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]