Дзьмітры Мядзьведзеў
| Дзьмітры Мядзьведзеў | |
| 11-ы Прэм’ер-міністар РФ | |
|---|---|
| 8 траўня 2012 — цяперашні час | |
| Папярэднік: | Уладзімер Пуцін |
| 3-і прэзыдэнт Расейскае Фэдэрацыі | |
| 7 траўня 2008 — 7 траўня 2012 | |
| Прэм’ер-міністар: | Віктар Зубкоў, Уладзімер Пуцін |
| Папярэднік: | Уладзімер Пуцін |
| Наступнік: | Уладзімер Пуцін |
| Першы намесьнік старшыні Ўраду РФ | |
| 14 лістапада 2005 — 7 траўня 2008 | |
| Прэзыдэнт: | Уладзімер Пуцін |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 14 верасьня 1965 (47 гадоў) |
| Нацыянальнасьць: | расеец[1] |
| Партыя: | беспартыйны |
| Сужэнец: | Сьвятлана Ліньнік |
| Рэлігія: | праваслаўе |
Дзьмі́тры Анато́льевіч Мядзьве́дзеў (па-расейску: Дмитрий Анатольевич Медведев; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Ленінград, СССР) — расейскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, падтрыманы Пуціным у якасьці кандыдата на пост прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі на выбарах 2008 году.
З 14 лістапада 2005 году першы намесьнік старшыні Ўраду Расейскай Фэдэрацыі, куратар нацыянальных праектаў. Старшыня рады дырэктараў ААТ «Газпрам» (з чэрвеня 2000 году).
10 сьнежня 2007 году было абвешчана аб тым, што яго кандыдатура на прэзыдэнцкія выбары 2008 году прапанаваная партыямі «Адзіная Расея», «Справядлівая Расея», «Грамадзянская сіла», Аграрнай партыяй Расеі і падтрыманая прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным[2].
2 сакавіка 2008 году Дзьмітры Мядзьведзеў перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Расеі з вынікам 70,28% галасоў.
У адпаведнасьці з Канстытуцыяй уступ Мядзьведзева на пасаду прэзыдэнта РФ адбыўся праз 2 месяцы пасьля афіцыйнага падвядзеньня вынікаў выбараў 2008 году і праз 4 гады пасьля афіцыйнага ўступа на пасаду Ўладзімера Пуціна ў 2004 годзе, 7 траўня 2008 году[3].
Крыніцы і заўвагі [рэдагаваць]
- ^ Паводле афіцыйнай біяграфіі
- ^ Путин поддержал кандидатуру Медведева в качестве нового президента России(рас.)
- ^ В Кремле прошла инаугурация избранного президента Медведева. Он официально вступил в должность(рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Дзьмітры Мядзьведзеў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (рас.)
- Старонка Выбранага Прэзыдэнта РФ (рас.)
- Перадвыбарная старонка (рас.)
- Неафіцыйная старонка (рас.)
- Інтэрнэт-канфэрэнцыя на Yandex (05.03.2007) (рас.)
|
|||||
|
|||||
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |