Бізантыйскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Бізанты́йскі калянда́р, Эра Сусьвету (па-грэцку: Έτος Κόσμου) — месяцова-сонечны каляндар, які афіцыйна ўжываўся Канстантынопальскім Патрыярхатам у 691—1728 гадах, Бізантыйскай імпэрыяй у 988—1453 гадах, ва ўсходнеславянскіх княствах, а потым у Расеі — у 988—1700 гадах. Паводле зьвестак сэптуагінцкай вэрсіі Торы быў выбраны пачатак зьлічэньня: за 5509 да Нараджэньня Хрыстова — што не было новай зьявай у тую пару (юдэі таксама мелі каляндар ад стварэньня сьвету).