Месяцова-сонечны каляндар
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Месяцо́ва-со́нечны калянда́р — тып календара ў большасьці культур, які адлюстроўвае як лунныя фазы, гэтак і сонечны год. Калі сонечны год вызначаць як трапічны год, то з дапамогай месяцова-сонечнага календара можна вызначыць поры году. Калі ж прыняць за сонечны год сыдэрычны, то каляндар будзе вызначаць сузор’е, у якім можа адбыцца поўня. У некаторых календарах існуе дадатковае патрабаваньне з тым, што год не заўсёды мае 12 месяцаў, а дадаецца трынаццаты — раз на тры ці два гады.
Прыклады [рэдагаваць]
Габрэйскі, будысцкі, індуісцкі месяцова-сонечны, тыбецкі, традыцыйны бірманскі, віетнамскі, мангольскі і карэйскі календары зьяўляюцца месяцова-сонечнымі.
| Гэта — накід артыкула пра час. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |