Галяцэнскі каляндар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Галяцэнскі каляндар — распаўсюджаная назва Галяцэнскай эры або Чалавечай эры — сыстэма нумарацыі гадоў, падобная да астранамічнага запісу гадоў, але з дадаваньнем да яе 10 000. Першы год Галяцэнскай эры прыходзіцца на пачатак Чалавечай эры (пачатак чалавечай цывілізацыі) і разглядаецца як прыбліжанае значэньне пачатку Эпохі Галяцэну (і сканчэньня ледавіковага пэрыяду) для прасьцейшага геалягічнага, археалягічнага, дэндралягічнага і гістарычнага годазьлічэньня. Бягучы год паводле Грэгарыянскага календара можа быць ператвораны ў год паводле Галяцэнскага календара шляхам простага дадаваньня лічбы «1» у пачатак нумару году (напрыклад, 2014 год робіцца 12014 годам Галяцэнскай эры)). Панятак Чалавечай эры або Галяцэнскага календара быў упершыню прапанаваны Чезарэ Эміліяні ў 1993 годзе (11993 годзе паводле Галяцэнскага календара).[1][2][3]

Матывацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прапанова каляндарнай рэформы Чезарэ Эміліяні была спробай вырашыць шэраг праблемаў сучаснага годазьлічэньня эры Anno Domini — ад нараджэньня Езуса Хрыста, нумарацыя гадоў якой зьяўляецца агульнапрынятым сусьветным календаром. Сярод праблемаў, якія меркавалася вырашыць, былі наступныя:

  • Годазьлічэньне ад нараджэньня Хрыста (або Наша эра) пачынаецца ад меркаванага году нараджэньня Езуса Хрыста. Гэты хрысьціянскі аспэкт (асабліва выкарыстаньне назваў кшталту да нараджэньня Хрыста і Anno Domini) можа зьяўляцца абразьлівым для людзей, якія не зьяўляюцца хрысьціянамі.[4]
  • Біблійныя вучэньні фактычна адзінагалосна пацьвярджаюць тое, што Езус Хрыстус насамрэч нарадзіўся на некалькі гадоў раней за 1 год нашай эры. Гэта робіць каляндар недакладным, нягледзячы на тое, што ён прывязаны да хрысьціянскай даты.
  • У Галяцэнскім календары не існуе нулявога году з прычыны таго, што пасьля 1 году да н. э. адразу ідзе 1 год н. э.
  • Годазьлічэньне да н. э. адбываецца ў ненатуральнай пасьлядоўнасьці пры руху зь мінулага ў будучыню, напрыклад, 44 год на н. э. ідзе пасьля 250 году да н. э. Гэта робіць падлік гадоў Галяцэнскай эры, блізкіх да мяжы нашай эры і да нашай эры, больш складаным, чым у Галяцэнскім календары.

Галяцэнская эра закладае пачатак сваёй эпохі або першага году на 10 000 год да н. э. паводле годазьлічэньня нашай эры. Гэта зьяўляецца прыблізным набліжэньнем да пачатку цяперашняй геалягічнай эпохі, галяцэну (што літаральна азначае цалкам нядаўні). Падставай для гэтага зьяўляецца тое, што чалавечая цывілізацыя (напрыклад, першыя пасяленьні, сельская гаспадарка і г. д.), як мяркуецца, узьнікла менавіта ў гэты час. Усе ключавыя даты ў пэрыядзе чалавечай гісторыі могуць быць атрыманыя шляхам простага натуральнага павелічэньня даты ў шкале часу, у выніку чаго атрымліваецца, што гады зь меншымі нумарамі заўджы ідуць перад гадамі з большымі нумарамі.

Канвэртацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канвэртацыя нумара году з Юліянскага або Грэгарыянскага календара ў год паводле Галяцэнскага календара можа быць зьдзейсьненая шлахам простага дадаваньня 10 000 да нумара году. Даты да нашай эры канвэртуюцца шляхам адыманьня нумара году да н. э. ад 10 001.

Існуе просты спосаб праверкі правільнасьці падліку: сума апошніх разрадаў нумароў гадоў да н. э. і паводле Галяцэнскага календара мусіць складаць 1 або 11.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Cesare Emiliani, "Calendar Reform", Nature 366 (1993) 716.
  2. ^ The Holocene Calendar at Meerkat Meade
  3. ^ The Human Era Calendar by Harry and Svetlana Weseman
  4. ^ Controversy over the use of «CE/BCE» or «AD/BC» dating notation at Religious Tolerance.org(анг.)