Мэрыл Стрып
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Мэрыл Стрып | |
| Meryl Streep | |
Мэрыл Стрып на кінафэстывалі ў Сан-Сэбасцьяне (2008) |
|
| Імя пры нараджэньні | Мэры Луіза Стрып |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 22 чэрвеня 1949 |
| Месца нараджэньня | Саміт, Нью-Джэрсі, ЗША |
| Прафэсія | акторка |
| Кар’ера | 1977—дагэтуль |
| Узнагароды | «Оскар» (1979, 1982) |
| IMDb | ID 0000658 |
| Сайт | http://www.merylstreeponline.net/ |
Мэры Луіза «Мэрыл» Стрып (па-ангельску: Mary Louise "Meryl" Streep, нар. 22 чэрвеня 1949) — амэрыканская акторка, уладальніца двух «Оскараў». Акрамя гэтага, у яе кар’еры 16 намінацый на «Оскар» — больш, чым у любога іншага актора або акторкі ў гісторыі.
Посьпех ёй прынёс фільм «Паляўнічы на аленяў», за які яна была ўпершыню намінаваная на Оскар. Годам пазьней Стрып атрымала гэтую прэмію за фільм «Крамэр супраць Крамэра». Усяго ж за больш чым 30-гадовую акторскую кар’еру Стрып атрымала дзьве ўзнагароды «Оскар», сем «Залатых глобусаў», дзьве ўзнагароды Гільдыі кінаактораў. Намінавалася на «Грэмі». 22 лютага 2003 г. ўзнагароджана Камандорскай ступеньню Ордэна мастацтваў і літаратуры.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мэрыл Стрып — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў