Вівіен Лі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віўен Лі
Vivien Leigh still.jpg
Імя пры нараджэньні Вівіян Мэры Гартлі
Дата нараджэньня 5 лістапада 1913
Месца нараджэньня Дарджылінг, Індыя
Дата сьмерці 8 ліпеня 1967
Месца сьмерці Лёндан, Вялікабрытанія
Прафэсія Вялікабрытанія
Узнагароды «Оскар» (1940, 1952)
IMDb ID 46
Сайт Афіцыйны сайт

Віўен Лі (па-ангельску: Vivien Leigh; сапр. Вівіян Мэры Гартлі, анг. Vivian Mary Hartley; 5 лістапада 1913, Дарджылінг, Індыя8 ліпеня 1967, Лёндан, Вялікабрытанія) — ангельская акторка тэатра й кіно.

Навучалася ў Парыжы й Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва ў Лёндане. У 1935 годзе дэбютавала ў лёнданскім тэатры «К’ю». Выступала ў «Олд Вік» і іншых тэатрах Лёндана. Сярод роляў: Тытанія, Віёла, лэдзі Макбэт, Лавінія («Сон у летнюю ноч», «Дванаццатая ноч», «Макбэт», «Тытус Андронік» Ўільяма Шэксьпіра), Джэніфэр Д’юбэда («Дылема доктара» Бэрнарда Шоў), Сабіна («На валаску ад гібелі» Т. Уайлдэра), Антыгона («Антыгона» Ж. Ануя) і іншыя. 3 1934 году здымалася ў кіно. Лепшыя ролі: Скарлет О’Гара («Зьнесеныя ветрам», 1939, прэмія «Оскар»), Майра («Мост Ватэрлёо», 1940), лэдзі Гамільтан («Лэдзі Гамільтан, 1941), Ганна («Ганна Карэніна», 1948), Бланш Дзюбуа («Трамвай «Жаданьне», 1951, прэмія «Оскар»), Мэры Трэдўэл («Карабель дурняў», 1964). Стварала складаныя, супярэчлівыя характары, якія раскрываліся ў драматычных сутыкненьнях з жорсткай рэчаіснасьцю.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Edwards, Anne. Vivien Leigh, A Biography, Coronet Books, 1978 edition. ISBN 0-340-23024-X
  • John Russell Taylor. Vivien Leigh, Elm Tree Books, 1984. ISBN 0-241-11333-4
  • Vickers, Hugo. Vivien Leigh Little, Brown and Company, 1988 edition.
  • Walker, Alexander. Vivien, The Life of Vivien Leigh, Grove Press, 1987. ISBN 0-8021-3259-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Вівіен Лісховішча мультымэдыйных матэрыялаў