Джуліян Мур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Джуліян Мур
Julianne Moore
Julianne Moore by David Shankbone.jpg
Імя пры нараджэньні Джулі Эн Сьміт
Дата нараджэньня 3 сьнежня 1960 (52 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Фэетвіль, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія акторка
IMDb ID 0000194

Джуліян Мур (па-ангельску: Julianne Moore, сапраўднае імя — Джулі Эн Сьміт; нарадзілася 3 сьнежня 1960, ЗША) — амэрыканская акторка, чатырохразовы намінант на прэмію «Оскар», прызёр Бэрлінскага кінафэсту, тройчы ляўрэат Вэнэцыянскага кінафэсту.

Біяграфія [рэдагаваць]

Джуліяна Мур нарадзілася 3 сьнежня 1960 у Фэетвіле, штат Паўночная Караліна. Бацька будучай акторкі, Пітэр Мур Сьміт, быў ваенным судзьдзём, а маці, Ганна, была занятая на сацыяльнай працы псыхіятрам. Мур была старэйшым дзіцем у сям'і, дзе ў яе была малодшая сястра Валеры і брат Пітэр Мур Сьміт-малодшы. Усё дзяцінства сям'я правяла ў пераездах з аднаго месцы на іншае; Мур наведвала амэрыканскі каледж у горадзе Франкфурт-на-Майне, Нямеччына, па канчатку якога ў 1979 годзе паступіла ў Школу мастацтваў Бостанскага ўнівэрсытэту. У 1983 годзе яна атрымала ступень бакаляўра і пераехала ў Нью-Ёрк, дзе Джулі Эн Сьміт стала Джуліанай Мур: у Гільдыі актораў апынулася, што яе імя ўжо «занята», таму Мур прыйшлося прыдумаць сабе новае.

Акторка была тройчы замужам: з Сундарам Чакраварці (1983—1985), з Джонам Гулдам Рубінам (1986—1995), і ў цяперашні час у шлюбе з рэжысэрам Бартам Фройндліхам (пара жыве разам з 1996 году, шлюб аформлены са жніўня 2003 году). У Мур і Фройндліха два дзіцяці: сын Калеб (нарадзіўся 4 сьнежня 1997 году) і дачка Ліў Хэлен (нарадзілася 11 красавіка 2002 году).

Творчасьць [рэдагаваць]

Джуліяна Мур лічыцца вядучай амэрыканскай характэрнай акторкай, якая можа граць як у фільмах мэйнстрыма, так і ў малабюджэтных незалежных пастаноўках. Мур заўсёды адрозьніваецца адвагай у выбары роляў і акторскай гульні.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]


Commons-logo.svg  Джуліян Мурсховішча мультымэдыйных матэрыялаў