Анджэліна Джалі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Анджэліна Джалі Войт (англ.: Angelina Jolie Voight), больш вядомая як Анджэліна Джалі; нар. 4 чэрвеня 1975, Лос-Анджэлес, ЗША — амэрыканская акторка, рэжысэр і сцэнарыст, фотамадэль, уладальніца прэміі «Оскар», а таксама трох прэмій «Залаты глёбус» і двух прэмій Гільдыі кінаактораў ЗША, пасол добрай волі ААН.