Одры Гэпбэрн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Одры Гэпбэрн (па-ангельску: Audrey Hepburn, вымаўляецца /hebən/ або /hebə: n/, народжаная Одры Кэтлін Растан, анг. Audrey Kathleen Ruston, 4 траўня 1929, Брусель, Бэльгія20 студзеня 1993, Таляшэназ, Швайцарыя) — брытанская й амэрыканская акторка, фотамадэль і гуманітарны дзяяч. Атрымала «Оскар» за лепшую жаночую ролю ў фільме 1953 «Рымскія вакацыі», а таксама намінавалася чатыры разы ў 1954, 1959, 1961 і 1967 гадах.

Нарадзілася ў Ікселе (камуне Брусэльскага сталічнага рэгіёну), пад імём Одры Кэтлін Растан, правяла дзяцінства й юнацтва пераважна ў Нідэрляндах, жыла ў горадзе Арнэм, акупаваным нацысцкай Нямеччынай падчас Другой сусьветнай вайны. Навучалася ў Арнэме балету, у 1948 годзе пераехала ў Лёндан, дзе працавала танцоўшчыцай на сцэне лёнданскіх тэатраў. Зьняўшыся ў некалькіх эўрапейскіх фільмах, Одры зьвярнула на сябе ўвагу Калет, якая абрала яе на галоўную ролю ў брадвэйскай пастаноўцы «Жыжы». У 1952 годзе Гэпбэрн згуляла галоўную жаночую ролю ў амэрыканскім фільме «Рымскія вакацыі» (1953), за якую атрымлівае прэміі «Оскар», «Залаты глёбус» і BAFTA. У 1954 годзе атрымлівае прэмію «Тоні» за гульню ў брадвэйскай пастаноўцы «Ундына» (1954).

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]