Майкл Дуглас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Майкл Дуглас
Michael Kirk Douglas
Douglas Michael.jpg
Майкл Дуглас, студзень 1997
Імя пры нараджэньні Майкл Керк Дуглас
Дата нараджэньня 5 верасьня 1944
Месца нараджэньня Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША
Грамадзянства ЗША
Прафэсія актор і прадусар
Кар’ера 1966
IMDb ID 0000140

Майкл Керк Ду́глас (па-ангельску: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасьня 1944, Нью-Брансўік, Нью-Джэрзі, ЗША) — амэрыканскі кінаактор і прадусар беларускага паходжаньня[1].

Раньняе жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын актора Керка Дугласа й бэрмудзкае акторкі Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мэлвіла Дыла (генэральны пракурор Бэрмудзкіх абтокаў і афіцэр Бэрмудзкае Народнае Артылерыі) і Рут Рапальі Нэйльсан. Скончыў прэстыжную Іґлбрукскую Школу ў Дырфілдзе, Масачусэтс, і Чоэт Розмэры Гол у Ўолінґфордзе, Канэктыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі Ўнівэрсытэт у Санта-Барбары.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым ягоным посьпехам стаў сэрыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 19721976. У 1975 ён як прадусар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт па-над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, што скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зьняўся ў фільме «Раман з камнем».

Сусьветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсьць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Ґордана Ґека ў фільме «Ўол-Стрыт». Аднак найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зьняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глёбус на Міжнародным Кінафэсьце ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасьля якога Дуглас тры гады не зьяўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных актораў ЗША.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Дайэндрай Люкер. 13 сьнежня 1978 году ў іх нарадзіўся сын Кэмэран. У 2000 Майкл і Дайэндра разьвяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай акторкай Кэтрын Зэтай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дыляна Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зэту (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраеньня. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супроць біялягічнае, хімічнае й ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас зьяўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнае Партыі.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Фільм Роля Заўвагі
1966 Адкінь гіганцкі цень кіроўца джыпу
1969 Дзе Джэк?
Вітаю, герой! Карл Дыксан
1970 Эдам а шостай раніцы Эдама Ґэйнса
1971 Калі тэлефануе Майкл
Бэлька Джэры
1972 Напалеон і Саманта Дэні
19721976 Вуліцы Сан-Францыска (тэлесэрыял) інспэктар Стыў Келер
1975 Палёт над гняздом зязюлі прадусар, «Оскар» за найлепшы фільм
1978 Кома доктар Марк Бэлоўз
1979 Кітайскі сындром Рычард Адамс (таксама й прадусар)
Бег Майкла Андропаліса
1980 Цяпер мая чарга Бэн Льюін
1983 Зорная палата вярхоўны судзьдзя Стывэн Гардын
1984 Раман з камнем Джэк Колтан (таксама й прадусар)
1985 Жамчужына Нілу Джэк Колтан (таксама й прадусар)
Кардэбалет (па-ангельску: A Chorus Line) Зак
1987 Ракавая жарсьць Дэна Ґалаґер
Ўол-стрыт Ґордан Ґека «Оскар» за найлепшую галоўную мужчынскую ролю
1989 Чорны дождж Нік Конклін
Вайна Роўзаў Олівэр Роўз
1992 Олівэр Стоўн (па-ангельску: Oliver Stone: Inside Out) у ролі самога сябе (дакумэнтальны)
Сьвятло ў цемры Эд Лілэнд
Асноўны інстынкт Нік Карэн
1993 Зь мяне хопіць (па-ангельску: Falling Down) Ўільям Фостэр
1994 Выкрыцьцё Том Сэндэрс
1995 Амэрыканскі прэзыдэнт прэзыдэнт Эндру Шэфэрд
1996 Прывід і цемра Чарльз Рэмінґтан (таксама й выканаўчы прадусар)
1997 Гульня Нікаляс ван Ортан
1998 Ідэальнае забойства Стывэн Тэйлар
1999 Ведай Бруса (па-ангельску: Get Bruce) у ролі самога сябе (дакумэнтальны)
Аднойчы ў верасьні у ролі апавядальніка (дакумэнтальны)
2000 Вундэркінды прафэсар Ґрэйды Трып
Трафік Робэрт Ўэйкфільд
2001 Адна ноч у МакКула сп. Бурмайстр (таксама й прадусар)
У пошуках міру у ролі апавядальніка (дакумэнтальны)
Не кажы ні слова Нэтан Конрад
2003 Прамы загад у ролі апавядальніка (дакумэнтальны)
У сям’і ўсё можа здарыцца Алекс Ґромбэрґ
Сваякі Стыў Тобіяс
2004 Скажы ім, хто ты у ролі апавядальніка (дакумэнтальны)
Цудоўная краіна у ролі апавядальніка (дакумэнтальны — на аснове матэрыялу зь фільма «Ўол-Стрыт»)
2006 Вартаўнік Піт Ґарысан (таксама й прадусар)
Я, ты й Дзюпры сп. Томпсан
Паездка з гары Морґан Лайман Фэльт
2007 Кароль Каліфорніі Чарлі (таксама супрадусар)
Мэханік Кевін Бішап
2009 Прывіды былых сябровак дзядзька Ўэйн
Па той бок разумнага сумневу Mark Hunter
Адзінокі мужчына Бэн
2010 Ўол-стрыт 2: грошы ніколі ня спяць Ґордан Ґека
2012 Haywire Alex Coblenz
2013 Behind the Candelabra Wladziu Valentino Liberace тф.
Last Vegas Billy
2014 Rollover рыхтуецца
We Have Always Lived in the Castle рыхтуецца
The Reach Madec рыхтуецца
And So It Goes рыхтуецца
? Racing the Monsoon (па-ангельску: Асядлаўшы мусон) анансаваны ў 2006 годзе

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Майкл Дуглассховішча мультымэдыйных матэрыялаў