Сыдні Пуат’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сыдні Пуат’е
Poitier cropped.jpg
Пуат’е 28 жніўня 1963 году
Дата нараджэньня 20 лютага 1927
Месца нараджэньня Маямі, ЗША
Прафэсія актор
Кар’ера 19432001
IMDb ID 0001627

Сэр Сыдні Пуат’е (па-ангельску: Sidney Poitier, нар. 20 лютага 1927, Маямі, ЗША) — першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар» за лепшую мужчынскую ролю (1963).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Маямі ў сям’і багамскіх эмігрантаў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў ў 15-гадовым узросьце. Нягледзячы на ​​моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуат’е набыў славу лепшага чарнаскурага актора Амэрыкі, граючы ў такіх пастаноўках, як «Поргі й Бэс». За гэтым рушылі ўсьлед фільмы, у якіх ён граў нароўні зь белымі акторамі (напрыклад, «Скаваныя адным ланцугом» з Тоні Кэртысам, 1959).

Падчас барацьбы неграў за свае правы Пуат’е стаў першым чарнаскурым акторам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку зь любоўю», 1967). У канцы 1960-х гадоў Пуат’е браў удзел у некалькіх вядомых фільмах на тэмы расавай нянавісьці й забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?", «Душнай паўднёвай ноччу»). У 1970-я гады пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 годзе ў яго нарадзілася дачка Сыдні Тамія Пуат’е, вядомая дзякуючы ролі ў фільме Тарантына «Доказ сьмерці».

У 1976 годзе ажаніўся з канадзкай акторкай зь літоўска-габрэйскімі каранямі Джаане Шымкус, вядомай дзякуючы ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабэра Энрыка. Пасьля абраньня шлюбам акторка пакінула кінэматограф.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сыдні Пуат’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў