Квэнтын Тарантына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Квэнтын Тарантына
Quentin Tarantino
Quentin Tarantino.jpg
Квэнцін Таранціна на прэм'еры праекта «Грайндхаўс»
Імя пры нараджэньні Квэнцін Джэром Таранціна
Дата нараджэньня 27 сакавіка 1963
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Ноксвіль, Тэнэсі, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар
Кар’ера 1987—цяпер
Напрамак баявік, драма, трылер
IMDb ID 0000233

Квэнтын Джэром Тарантына (па-ангельску: Quentin Jerome Tarantino, нарадзіўся 27 сакавіка 1963, Ноксвіль, Тэнэсі, ЗША) — амэрыканскі рэжысэр, сцэнарыст, актор і прадусар. Сусьветную вядомасьць атрымаў пасьля карціны «Крымінальнае чытво» (1994), якая прынесла яму «Залатую пальмавую галіну» Канскага кінафэстывалю, а таксама прэміі «Оскар» і «Залаты глёбус» за лепшы сцэнар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 27 сакавіка 1963 у Ноксвіле, штат Тенэсі. Пры нараджэньні атрымаў ад маці імя Квінт у гонар каўбоя з папулярнага тады серыяла з Клінтам Іствудам, але, пазьней, памяняў імя на Квэнтын, верагодна сам не пераняўшы ад маці любові да гэтага фільма. Выхадзец з самой звычайнай беднай сям'і амэрыканскага Поўдня, Квэнтын Тарантына не меў ніякіх прэтэнзіяў на акторскую прафэсію, аднак моцна любіў кіно.

Пасьля сканчэньня школы, Квэнтын Тарантына працаваў у пункце відэапракату, які і паслужыў яму школай для вывучэньня кіно. У адрозьненьне ад «архіўных пацукоў» папярэдняга пакаленьня, накшталт Багдановіча, якія вывучалі кіно ў фільматэках, Тарантына ўспрыняў кіно з тэлевізійнага экрана. Гэта і вызначыла яго пераважную цікавасьць да сюжэту і падзейных элемэнтах жанру, у той час як эстэты вялікага экрана былі першым чынам зачараваныя мантажом, атмасфэрай кадра і дэталямі, зь якіх кадр складаўся.

Тарантына пачаў з напісаньня сцэнараў, затым у 1992 годзе зьняў уласны фільм, «Шалёныя псы». Фільм, які па-новаму падыходзіў да суадносінаў дыялёгу і дзеяньня, прыцягнуў да яго ўсеагульную ўвагу. Пасьля гэтага спачатку ў ход пайшлі сцэнары Тарантына, а потым яго самога сталі запрашаць здымацца ў эпізадычных ролях. Гэты зласьлівага выгляду малады чалавек з качыным носам, глыбока пасаджанымі вачыма і некалькі выбітным падбародкам, натуральна, не выкліча ў гледача тых жа пачуцьцяў, што акторы накшталт Тома Круза. Асоба яго не багата дадатнымі эмоцыямі. Квэнтын Тарантына ва ўласных фільмах і ў фільмах сваіх сяброў грае, як правіла, непрыемных пэрсанажаў, псыхапатаў і раздражняльных нэўрасьценікаў, накшталт малодшага з братоў Гэка ў фантасмагарычным фільме жахаў Робэрта Радрыгеза «Ад заходу досвітку». Тым ня менш, на экране Квэнтын Тарантына выглядае досыць натуральна, хоць, зразумела, фільмы зь яго ўдзелам — першым чынам практыкаваньні ў жанравым кіно.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Квэнтын Тарантынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў