Робэрт Радрыгез

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Робэрт Радрыгез
Robert Rodriguez
Rodriguez, Robert (2007).jpg
Імя пры нараджэньні Робэрт Энтані Радрыгез
Дата нараджэньня 20 чэрвеня 1963
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Сан-Антоніё, Тэхас, ЗША
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Прафэсія апэратар, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар, кампазытар
Кар’ера 1991—цяпер
Напрамак баявік, драма, трылер
IMDb ID 0001675

Робэрт Энтані Радрыгез (па-ангельску: Robert Anthony Rodriguez; нарадзіўся 20 чэрвеня 1968, Сан-Антоніё, штат Тэхас, ЗША) — амэрыканска-мэксыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар, апэратар і кампазытар. Скончыў Тэхаскі ўнівэрсытэт у Осьціне. Потым прыехаў у Галівуд, дзе працаваў тры гады на тэлебачаньні. Большасьць яго фільмаў мае шмат арыгінальных фабулаў, нетыповых герояў і цікавых экспэрымэнтаў. Належыць да творцаў, якія любяць працаваць з поўным кантролем над сваімі справамі. Ня толькі рэжысуе, але таксама піша сцэнары, прадусуе, здымае ды мантуе з дапамагой спэцэфэктаў.

Крытыка адкрыла яго падчас кінафэстывалю ў Сандэнсе, дзе ён прэзэнтаваў зьняты на ўласныя грошы «El Mariachi» («Музыка») (1992).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радрыгез нарадзіўся ў г. Сан-Антоніё, (штат Тэхас, ЗША) у шматдзетнай мэксыканскай сям’і (10 дзяцей). Маці – мэдсястра, бацька – прадавец. У 1991 годзе, ён атрымаўшы 3 000 $ за мэдыцынскія экспэрымэнты над сабой і ў супрацоўніцтве са сваім сябрам Карласам Гальярдэ (які дадаў 4 000 $ за продаж участку зямлі) за 14 дзён зьняў фільм «Музыка» на гішпанскай мове. Вялікія босы з ICM убачылі гэты фільм і склалі ў 1993 годзе з Робэртам кантракт. Неўзабаве выйшаў працяг — «Адчайны». Незадоўга да гэтага Робэрт пазнаёміўся з рэжысэрам Квэнцінам Таранціна. Апошні зьняўся ў эпізодзе «Адчайнага», пасьля чаго рэжысэры маюць цесныя зносіны і ўдзельнічаюць у сумесных праектах (у якасьці сарэжысэраў у «Чатырох пакоях» і праекце «Грайндхаус»). У іх склаліся своеасаблівыя адносіны. Так, Таранціна заплаціў як кампазытару «Забіць Біла» Радрыгезу 1 $, але Робэрт таксама адрозьніўся і заплаціў Таранціна як запрошанаму рэжысэру ў «Горадзе грахоў» таксама 1 $, ды яшчэ паабяцаў, што ў наступны раз («Горад грахоў 2» анансаваны на 2009 год) усё будзе ўжо па-сур’ёзнаму і ён заплаціць Квэнціну 2 $. Цяпер Робэрт жыве ў Осьціне, штат Тэхас і працягвае здымаць фільмы. У сваіх фільмах ён нараўне з тым, што здымае невядомых актораў, такіх як Том Савіні, Майкл Паркс, Крыстас, і нават сваіх сваякоў, задзейнічае такіх мэтраў як Брус Ўіліс, Сільвэстар Сталонэ, Мікі Рурк, Джоні Дэп, Джордж Клуні, Антоніё Бандэрас, Сальма Хаек і іншых.

Сям'я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Робэрт Радрыгез рана ажаніўся на Элізабэт Авэлан, таксама з шматдзетнай сям’і. Ад шматлікіх праектаў прыйшлося адмовіцца з-за асабістага жыцьця. У Робэрта і Элізабэт пяцёра дзяцей.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Робэрт Радрыгез занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як самы рознабаковы дзеяч кінэматографа (рэжысэр, сцэнарыст, прадусар, кампазытар, апэратар, мастак па спэцэфэктах ды інш.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Робэрт Радрыгезсховішча мультымэдыйных матэрыялаў