Кэтрын Зэта-Джонс
| Кэтрын Зэта-Джонс | |
| Catherine Zeta-Jones | |
| Дата нараджэньня | 25 верасьня 1969 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | |
| Прафэсія | акторка |
| Кар’ера | 1990—зараз |
| IMDb | ID 0001876 |
Кэтрын Зэта-Джонс (па-ангельску Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасьня 1969) — валійская кінаакторка.
Нарадзілася ў Сўонсы (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.
Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў ейны дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонс, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніё Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонс набыла сусьветную вядомасьць.
У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме «Чыкаґа».
Кэтрын Зэта-Джонс — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Фільмаграфія[рэдагаваць]
- Леґенда Зора (2005)
- Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
- Тэрмінал (2004)
- Недапушчальная жорсткасьць (2003)
- Сындбад: леґенда сямі мораў (2003) (голас)
- Чыкаґа (2002)
- Трафік (2000)
- Маска Зора (1998)
- і мн. інш.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Неафіцыйная старонка (анг.)
Кэтрын Зэта-Джонс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў