Люлеа
| Люлеа | |
Выгляд з ратушы на цэнтар Люлеа. Зьлева — Катэдральны сабор |
|
| Плошча: | 29,09 км² |
| Насельніцтва (2010) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
46 607 1602 ас/км² |
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 65°35′4″ пн. ш. 22°9′14″ у. д. / 65.58444° пн. ш. 22.15389° у. д.Каардынаты: 65°35′4″ пн. ш. 22°9′14″ у. д. / 65.58444° пн. ш. 22.15389° у. д. |
|
Люлеа на мапе Швэцыі
Люлеа
|
|
| www.lulea.se | |
Люлеа (па-швэдзку: Luleå, па-паўночнасаамску Luleju, па-люле-саамску Julev, па-фінску: Luulaja) — горад на поўначы Швэцыі, цэнтар аднайменнай камуны і найпаўночнага лэну краіны — Нарботэну. Насельніцтва — 46 607 чалавек (2010, найбуйнейшы ў Нарботэне). Буйны цэнтар мэталюргіі. Месцазнаходжаньне найпаўночнага ў Швэцыі тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Люлеа быў заснаваны ў XIV стагодзьдзі на месцы сучаснага Гамэльстаду (даслоўна «Старога гораду»), як важнае гандлёвае мястэчка. У 1621 годзе Люлеа атрымаў гарадзкія прывілеі, аднак праз узьняцьце глебы яго порт ужо не адпавядаў на гэты час свайму назначэньню, і ў 1649 годзе было вырашана пабудаваць Новы Люлеа, у некалькіх кілямэтрах на ўсход ад Старога. Новы Люлеа меў квадратную пляніроўку, якая, па большай частцы, захавалася й сёньня. У 1888 годзе да Люлеа была пракладзена чыгунка, якая злучыла яго з мястэчкам Мальмбэргет — важным цэнтрам здабычы жалезнай руды. У XX стагодзьдзі горад расьце і становіцца важным прамысловым і партовым горадам на поўначы Швэцыі. У 1971 годзе ў горадзе была заснаваная Вышэйшая тэхнічная школа, якая ў 1997 атрымала статус унівэрсытэту.
Спорт [рэдагаваць]
Люлеа вядомы сваімі хакейнай (Luleå Hockey) ды баскетбольнымі камандамі (LF Basket Norrbotten і Northland Basket)
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Нэагатычны Катэдральны сабор (канец XIX стагодзьдзя)
- Нарботэнскі тэатар
- Музэй Нарботэну
- Гамэльстад — старажытнае царкоўнае мястэчка, першапачатковае месца заснаваньня Люлеа, якое ўключана ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
- Мод Адамс — швэдзкая акторка
- Крыстафэр Острэм — швэдзкі сьпявак
- Пэр Ледын — швэдкі хакеіст
Гарады-сябры [рэдагаваць]
Трумсё, Нарвэгія
Кемі, Фінляндыя
Мурманск, Расея
Зеніца, Босьнія і Герцагавіна
Пуэрта Кабэсас, Нікарагуа
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Люлеа — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў