Паўночнасаамская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночнасаамская мова
Sámegiella, Davvisámegiella
Ужываецца ў Нарвэгіі, Фінляндыі, Швэцыі
Рэгіён Саамскія камуны Нарвэгіі й Швэцыі, саамскія муніцыпалітэты Фінляндыі
Колькасьць карыстальнікаў 20 700 чалавек[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я
 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Нарвэгія: камуны Карасьёк, Кёўтукейну, Коф’ярд, Ляванген, Нэсэбю, Порсангер, Тана
Швэцыя: камуны Ар’еплюг, Еліварэ, Ёкмок, Кіруна
Фінляндыя: муніцыпалітэты Інары, Саданкюля, Утсьёкі, Энантэкіё
Рэгулюецца
Статус: 2 Правінцыйны[d][2] і 6b Пад пагрозай[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо, Northern Sami Braille[d] і Northern Sami orthography[d]
Коды мовы
ISO 639-1 se
ISO 639-2(Б) sme
ISO 639-2(Т) sme
ISO 639-3 sme
SIL sme

Паўночнасаа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў нарвэскім фюльке Фінмарк, швэдзкім лэне Нарботэн і фінскай правінцыі Ляпляндыя.

Зьяўляецца найбуйнейшай з саамскіх моваў паводле колькасьці носьбітаў. У Нарвэґіі на мове размаўляе прыкладна 15 000 чалавек, у Швэцыі — 6000 чалавек[3], у Фінляндыі — 1700. Агульная колькасьць паўночных саамаў (лякальная саамская супольнасьць) складае прыкладна 50 000 чалавек.

Часьцей за ўсё ў Фінляндыі й Швэцыі паўночнасаамскую мову называюць проста «саамскай».

Характарыстыка мовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночнасаамская мова (абазначаная лічбай 5).

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Носьбіты паўночнасаамскае мовы выкарыстоўваюць лацінскі альфабэт.

Артаґрафія паўночнасаамскае мовы перажыла даволі шмат істотных зьмяненьняў за ўвесь пэрыяд свайго існаваньня. Шмат часоў на тэрыторыі трох краінаў пражываньня паўночных саамаў для мовы выкарыстоўваліся тры розных сыстэмы запісу. Але ўжо ў 1979 годзе саамы трох краінаў здолелі дамовіцца аб агульнай панскандынаўскай паўночнасаамскай ґрафіцы.

Усе тры альфабэты бяруць свой пачатак ад дасьледчыка Расмуса Раска, які пасьля абмеркаваньняў зь Нільсам Вібэ Стокфлэтам апублікаваў сваю працу Ræsonneret lappisk sproglære efter den sprogart, som bruges af fjældlapperne i Porsangerfjorden i Finmarken. Раск лічыў, што саамскі альфабэт мусіць засноўвацца на фанэтычнай аснове.

Сучасны выгляд паўночнасаамскага альфабэту.

А а Á á B b C c Č č D d Đ đ E e
F f G g H h I i J j K k L l M m
N n Ŋ ŋ O o P p R r S s Š š T t
Ŧ ŧ U u V v Z z Ž ž

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трохмоўны знак (фінская, анґельская, паўночнасаамская) у мястэчку Кілпісярві, нарвэска-фінская мяжа.

У вышэйпералічаных адміністратыўных адзінках Нарвэгіі, Швэцыі й Фінляндыі паўночнасаамская мова мае статус афіцыйнай нароўні з нарвэскай/швэдзкай/фінскай[4] і іншымі саамскімі мовамі.

Ва ўсіх трох краінах у рэґіёнах пражываньня носьбітаў мовы існуюць дашкольныя і школьныя ўстановы, якія ажыцьцяўляюць адукацыйны працэс на паўночнасаамскай мове. У дзіцячых садках і школах Фінляндыі ўжываецца практыка г. зв. «моўных гнёздаў», калі мова зьяўляецца ня толькі аб'ектам выкладаньня, але й калі на мове поўнасьцю вядзецца адукацыйны працэс і мова выкарыстоўваецца як сродак маўленьня паміж настаўнікам і вучнямі. Падтрымка мовы, на думку кіраўніка гэтае моўнае праґрамы Анікі Пасанэн, мажлівая толькі такім чынам, бо нават калі дзіцё не засвоіла родную мову дома, то яно абавязкова засвойвае яе ў адукацыйнай установе. У гэтым годзе 9 выпускнікоў фінскіх гімназіяў для паступленьня ў фінскія ВНУ пісалі сачыненьні на паўночнасаамскай мове ў якасьці роднай[5].

У трох краінах выходзяць СМІ на паўночнаамскай мове, вядзецца радыёвяшчаньне. На тэрыторыі Швэцыі, Нарвэґіі й Фінляндыі паказваецца прадукт тэлевізійных карпарацыяў трох краінаў — навінавая праґрама «Ođđasat»(en).

У Нарвэґіі выходзіць штодзённая ґазэта па-паўночнасаамску — «Ávvir»(en).

Існуе разьдзел Вікіпэдыі на паўночнасаамскай мове.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночнасаамская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў