Людзікаўская карэльская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Людзікаўская карэльская мова
Lyydin kiel'
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён усходні поўдзень Карэліі
Колькасьць карыстальнікаў прыкладна 3 000 чал.[1]
Клясыфікацыя

Уральская сям’я

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў Сьцяг Расеі рэспубліцы Карэлія[2]
Сьцяг Фінляндыі мова нацыянальнае меншасьці
Рэгулюецца
Код мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(B)
ISO 639-2(T)
SIL lud

Лю́дзікаўская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.

На людзікаўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзьбярэжжа Анескага возера — на тэрыторыі Кандапоскага, Пражынскага і Прыанескага раёнаў.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісьмовасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да ХІХ ст. кнігавыданьне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Эванґельле ад Мацея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і артаґрафіі мовы, у выніку чаго альфабэты розных выданьняў адрозьніваліся адзін ад аднаго.

У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскае мовы быў створаны лацінскі альфабэт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.

Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Людзікаўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапоскую, міхайлаўскую і пражынскую.

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[3].

На людзікаўскай мове выходзіць ґазэта Lyydilaine.

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]