Прыбалтыйска-фінскія мовы
Прыбалты́йска-фі́нскія мовы — ґрупа роднасных моваў у складзе фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям'і, на якіх размаўляюць фіна-вугорскія народы, што пражываюць на паўночным узьбярэжжы Балтыйскага мора, а таксама ў некаторых іншых навакольных рэґіёнах.
На прыбалтыйска-фінскіх мовах увогуле размаўляе прыкладна 7 млн. чалавек.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Разьвіцьцё прыбалтыйска-фінскіх моваў пачынаецца прыкладна ў раёне 1500—1000 гадоў да н. э., калі агульная протафіна-саамская мова падзялілася на протасаамскую і протапрыбалтыйска-фінскую.
Існуюць меркаваньні, паводле якіх протапрыбалтыйска-фінская мова пазьней падзялілася на тры гаворкі — паўднёвую, на якой размаўляла фіна-вугорскае насельніцтва Эстоніі і паўночнае Латвіі, паўночную, на якой размаўлялі на тэрыторыі сучаснае Фінляндыі і ўсходнюю, носьбіты якой жылі ў ваколіцах возера Ладага.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
Прыбалтыйска-фінскія мовы знаходзяцца ўнутры фіна-волскае ґрупы фіна-пермскае падгаліны фіна-вугорскае галіны ўральскіх моваў. Найбольш блізкімі да прыбалтыйска-фінскіх моваў зьяўляюцца саамскія мовы, але некаторымі навукоўцамі гэтая блізкасьць аспрэчваецца[1].
Унутры прыбалтыйска-фінскія мовы падзяляюцца на 3 ґрупоўкі: паўднёвую, паўночную і ўсходнюю.
Калі паказваць схематычна, то клясыфікацыя прыбалтыйска-фінскіх моваў адносна ўральскіх выглядае наступным чынам.
- Уральскія мовы
- Фіна-вугорская галіна
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-волскія мовы
- Прыбалтыйска-фінскія мовы
- Паўднёвая ґрупа
- Водзкая мова
- Ліўская мова
- Паўднёваэстонская мова
- Выруская мова
- Гаворкі мулґі, сэту, тарту, а таксама паўднёваэстонскія гаворкі Лудзы і Краснагародзкага
- Эстонская мова
- Паўночная ґрупа
- Усходняя ґрупа
- Паўднёвая ґрупа
- Прыбалтыйска-фінскія мовы
- Фіна-волскія мовы
- Фіна-пермская падгаліна
- Фіна-вугорская галіна
Асноўная характарыстыка [рэдагаваць]
Пісьмовасьць [рэдагаваць]
Першай пісьмовасьцю, якая была ўжытай для прыбалтыйска-фінскіх моваў, можна лічыць наўгародзкую берасьцяную грамату № 292, якая датуецца прыкладна паловай ХІІІ ст. Гэты тэкст быў напісаны кірыліцай і ўяўляў зь сябе замову ад нячысьцікаў.
Арыґінальны тэкст
- юмолануолиїнимижи
ноулисѣханолиомобоу
юмоласоудьнииохови
Прыкладны пераклад
- Страла бога зь дзясяткамі імёнаў
Божая гэта страла
Чыніць божы суд
Водзкая мова [рэдагаваць]
Зараз нешматлікімі энтузіястамі, што займаюцца прасоўваньнем мовы, ужываецца лацінскі альфабэт. Да гэтага часу паміж імі не сканчаюцца спрэчкі наконт абазначэньня зычнага гуку /t͡ʃ/, які ў розных аўтараў абазначаецца па-рознаму: tš/c. Афіцыйна зацьверджаная сыстэма артаґрафіі для мовы адсутнічае.
У 1930-ых гадох водзьдзю па паходжаньні лінґвістам Дзьмітрыем Цьвятковым быў распрацаваны кірылічны альфабэт, але ён ня стаў папулярным.
У нашыя часы водзкі альфабэт зьяўляецца падобным на альфабэты іншых прыбалтыйска-фінскіх моваў. Ужываюцца дыґрафы са знакам апостраф.
Сучасны выгляд водзкага альфабэту.
| A a | B b | C c | D d | D' ď | E e |
| F f | G g | H h | I i | J j | K k |
| L l | L' l' | M m | N n | N' n' | O o |
| P p | R r | R' r' | S s | Š š | S' s' |
| T t | T' ť | U u | V v | Z z | Z' z' |
| Ž ž | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü |
Вэпская мова [рэдагаваць]
Першыя працы па стварэньні літаратурнага стандарту й артаґрафіі мовы пачаліся ў 1930 гадох. Ужо ў тыя часы вэпская пісьмовасьць базавалася на лацінскай ґрафіцы. У 1937 годзе альфабэт быў пераведзены на кірыліцу, але ў нашыя часы на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.
У нашыя часы вэпская пісьмовасьць таксама засноўваецца на лацінскім альфабэце, але сёньняшні альфабэт адрозьніваецца ад альфабэту 1930 гадоў.
Сучасны вэпскі альфабэт.
| A a | B b | C c | Č č | D d | E e | F f | G g |
| H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
| P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
| V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ’ |
Іжорская мова [рэдагаваць]
Першая пісьмовасьць для іжорскае мовы была створана ў 1932 годзе і базавалася на лацінскай аснове. Раней мова пісьмовасьці ня мела. У гэтыя часы вялося актыўнае ыданьне літаратуры па-іжорску, а ў месцах кампактнага пражываньня іжоры частка афіцыйнага дакумэнтаабароту таксама вялося па-іжорску.
У 1936 годзе альфабэт рэфармаваны, а ў 1938 годзе іжорскамоўнае выдавецтва, іжорскамоўная адукацыя і іжорскія нацыянальныя сельсаветы былі скасаваны.
Сучасны іжорскі альфабэт.
| A a | B b | C c | D d | E e | F f |
| G g | H h | I i | J j | K k | L l |
| M m | N n | O o | P p | R r | S s |
| Š š | T t | U u | V v | Y y | Z z |
| Ž ž | Ä ä | Ö ö |
Карэльскія мовы [рэдагаваць]
Як адзначалася вышэй, першым узорам ужываньня пісьмовасьці для карэльскіх моваў зьяўляецца наўгародзкая берасьцяная грамата № 292. Да ХІХ ст. кнігавыданьне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Эванґельле ад Мацея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і артаґрафіі мовы, у выніку чаго альфабэты розных выданьняў адрозьніваліся адзін ад аднаго. У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскае мовы быў створаны лацінскі альфабэт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову. У нашыя часы афіцыйна зацьверджаны карэльскі альфабэт, заснаваны на лацінскай ґрафіцы[2].
Сучасны карэльскі альфабэт.
| A a | B b | C c | Č č | D d | E e | F f | G g |
| H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | |
| O o | P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | |
| T t | U u | V v | Y y | Ä ä | Ö ö | ' |
Ліўская мова [рэдагаваць]
Альфабэт ліўскае мовы базуецца на лацінскай аснове і зьмяшчае ў сабе элемэнты латыскага й эстонскага альфабэту. У 2005 годзе былі зацьверджаны правілы ліўскае артаґрафіі.
Сучасны ліўскі альфабэт.
| А а | Ā ā | Ä ä | Ǟ ǟ | B b | D d | Ḑ ḑ |
| E e | Ē ē | F f | G g | H h | I i | Ī ī |
| J j | K k | L l | Ļ ļ | M m | N n | Ņ ņ |
| O o | Ō ō | Ȯ ȯ | Ȱ ȱ | Ö ö | Ȫ ȫ | Õ õ |
| Ȭ ȭ | P p | R r | Ŗ ŗ | S s | Š š | T t |
| Ț ț | U u | Ū ū | Y y | Ȳ ȳ | V v | Z z |
| Ž ž | ||||||
Паўднёваэстонская мова [рэдагаваць]
Выруская мова [рэдагаваць]
Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і альфабэт[3], які аналяґічны альфабэтам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моваў.
Сучасны выгляд вырускага альфабэту.
| А а | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
| I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
| Q q | R r | S s | Š š | T t | U u | V v | W w |
| Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y | Z z | Ž ž |
| ' |
Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не зьяўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф зьяўляецца паказчыкам памякчэньня папярэдняга зычнага гуку.
Фінская мова [рэдагаваць]
Першы досьвед ужываньня пісьмовасьці для фінскае мовы датуецца прыкладна XVI ст.
Сучасны фінскі альфабэт.
| A a | B b | С с | D d | E e | F f | G g |
| H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n |
| O o | P p | R r | S s | T t | U u | V v |
| W w | X x | Y y | Z z | Å å | Ä ä | Ö ö |
Апроч вышэйпералічаных літараў, у фінскай мове таксама ўжываюцца літары Šš, Žž для напісаньня ўласных імёнаў і г.д.
Квэнская мова [рэдагаваць]
Квэнская пісьмовасьць засноўваецца на лацінскім альфабэце, яе носьбіты ўжываюць альфабэт, блізкі да фінскага. Квэнскі альфабэт адрозьніваецца ад фінскага наяўнасьцю літары Đđ.
Сучасны выгляд квэнскага альфабэту.
| А а | B b | C c | D d | Đ đ | E e | F f | G g |
| H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
| P p | R r | S s | T t | U u | V v | Ä ä | Ö ö |
Эстонская мова [рэдагаваць]
Як і іншыя шматлікія фіна-вугорскія мовы, носьбіты эстонскае мовы карыстаюцца лацінскім альфабэтам. Як у іншых прыбалтыйска-фінскіх мовах у эстонскай мове прысутнічаюць літары ä, ö, ü, а таксама літары š, ž, якія ў эстонскай мове зьявіліся пазьней. Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Ff, Zz, Šš, Žž ужываюцца толькі ў запазычаньнях і напісаньні ўласных назваў. Літара Õõ у эстонскай была дадана асобна лінґвістам Ота Вільґельмам Мазінґам.
Сучасны выгляд эстонскага альфабэту.
| A a | B b | C c | D d | E e | F f | G g | H h |
| I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o | P p |
| Q q | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
| V v | W w | Õ õ | Ä ä | Ö ö | Ü ü | X x | Y y |
Геаґрафія [рэдагаваць]
На прыбалтыйска-фінскіх мовах размаўляюць на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Балтыйскага мора (Эстонія, Фінляндыя, часткова Латвія), у рэґіёнах на ўсход ад Балтыйскага мора (Ленінградзкая вобласьць, рэспубліка Карэлія, часткова Валагодзкая, Пскоўская і Цьвярская вобласьці Расеі) і часткова ў Ляпляндыі (нарвэскі рэґіён Фінмарк і поўнач швэдзкага лэну Нарботэн).
Водзкая мова [рэдагаваць]
Распаўсюджаная ў асобных вёсках на захадзе Ленінградзкае вобласьці.
Вэпская мова [рэдагаваць]
Распаўсюджаная на паўднёвым усходзе Карэліі, а таксама ў памежных з Карэліяй раёнах Ленінградзкае й Валагодзкае абласьцей.
Іжорская мова [рэдагаваць]
Разам з водзкай мовай распаўсюджаная ў асобных вёсках захаду Ленінградзкае вобласьці.
Карэльскія мовы [рэдагаваць]
Карэльскія мовы ўжываюцца пераважна ў рэспубліцы Карэлія (Расея) і ў асобных вёсках Цьвярской (цьверскія карэлы) і Ленінградзкае вобласьці (ціхвінскія карэлы), раней носьбіты карэльскае мовы жылі таксама на ўсходзе Фінляндыі і на паўночным захадзе Ленінградзкае вобласьці (г. зв. Карэльскі пярэсмык).
У сваю чаргу носьбіты лівікаўскае карэльскае мовы пражываюць на заходнім поўдні Карэліі (навакольле Ладаскага возера), людзікаўскае карэльскае — на ўсходнім поўдні рэспублікі (заходні бераг Анескага возера), уласнакарэльскае мовы — ў цэнтральных і паўночных раёнах Карэліі, а таксама ў асобных вёсках усходу Ленінградзкае вобласьці (вышэйадзначаныя ціхвінскія карэлы). Носьбіты цьверскае карэльскае мовы пражываюць у асобных вёсках на ўсходзе Цьвярской вобласьці.
Ліўская мова [рэдагаваць]
У нашыя часы ліўская мова зьяўляецца мёртвай мовай. Яе носьбіты, а таксама іх нашчадкі, што ведаюць мову на навучальным узроўні, пражываюць на поўначы Курзэмэ, Латвія.
Фінская мова [рэдагаваць]
Носьбіты фінскае мовы пераважна пражываюць у Фінляндыі. Таксама носьбіты фінскае мовы жывуць на поўначы Нарвэґіі і Швэцыі (у якасьці носьбітаў квэнскае мовы і мэянкіелі, якія структурна зьяўляюцца ўзаемазразумелымі дыялектамі фінскае мовы), на захадзе Ленінградзкае вобласьці (фіны-інкеры і фіны-эўрамёйсэт), у асобных раёнах Карэліі і цэнтральнае Швэцыі.
Эстонская мова [рэдагаваць]
Носьбіты эстонскае мовы перш за ўсё пражываюць у Эстоніі. Таксама носьбіты эстонскае мовы (у якасьці носьбітаў мовы сэту і іншых гаворак паўднёваэстонскае мовы) пражываюць у Пячорскім раёне Пскоўскае вобласьці, таксама носьбіты паўднёваэстонскіх гаворак пражывалі на ўсходзе Латвіі і ў Краснагародзкім раёне Пскоўскае вобласьці, але яны вымерлі ў сярэдзіне ХХ ст.
Грамадзкае жыцьцё [рэдагаваць]
Эстонская і фінская мовы маюць статус дзяржаўнай адпаведна ў Эстоніі і Фінляндыі, прычым у Фінляндыі дзяржаўны статус таксама мае і швэдзкая мова[4].
Вэпская, фінская і карэльскія мовы маюць статус дапаможных моваў у рэспубліцы Карэлія[5]. Апроч гэтага, вэпская мова мае статус афіцыйнай у Вэпскім нацыянальным (Валагодзкая вобласьць) і Шокшынскім вэпскім (Карэлія) сельскіх паселішчах, вэпская мова мела статус афіцыйнай у Вэпскай нацыянальнай воласьці ў пэрыяд яе існаваньня. Карэльскія мовы маюць статус мовы нацыянальнае меншасьці ў Фінляндыі. Ліўская мова прызнана другой аўтахтоннай мовай Латвіі нароўні з латыскай. Квэнская мова і мэянкіелі маюць статус мовы нацыянальнае меншасьці ў Нарвэґіі і Швэцыі адпаведна.
Спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя мае вэрсію на фінскай мове |
| Вікіпэдыя мае вэрсію на эстонскай мове |
| Вікіпэдыя мае вэрсію на вэпскай мове |
| Вікіпэдыя мае вэрсію на вырускай мове |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на мове мэянкіелі |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на карэльскай мове |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на ліўскай мове |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на квэнскай мове |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на іжорскай мове |
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на водзкай мове |
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ T. Salminen. Problems in the taxonomy of the Uralic languages in the light of modern comparative studies. Kuznecova Festschrift(анг.)
- ^ Постановление Правительства Республики Карелия № 37-П от 16.03.2007 «Об утверждении алфавитов карельского и вепсского языков»(рас.), (анг.), (фін.)
- ^ Võru kirjakeele sõnamuutmissüsteem (Inflectional Morphology in the Võro Literary Language) by Sulev Iva, Phd at Tartu University(эст.)
- ^ Гл. артыкул 17 Канстытуцыі Фінляндыі.
- ^ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия(анг.)
|
||||||||||||||||||||