Ляпляндыя
Ляпля́ндыя (па-саамскі: Sápmi, Sámeednam, па-фінску: Lappi, па-швэдзку: Lappland і па-нарвэску: Lapland) — назва культурнага рэгіёна, які традыцыйна засяляюць саамы (лопары, ляпляндцы). Разьмешчаная ў Паўночнай Эўропе (поўнач Фенаскандыі). Ляпляндыя ніколі не зьяўлялася адной дзяржавай; у цяперашні час яна падзеленая паміж чатырма дзяржавамі: Нарвэгіяй, Швэцыяй, Фінляндыяй і Расеяй (Кольскі паўвостраў).
Зьмест |
[рэдагаваць] Геаграфічныя дадзеныя
Швэдзкая Ляпляндыя ўяўляе сабой пласкагор'е, прарэзанае шматлікімі рачнымі далінамі й горнымі цясьнінамі, ідучымі пераважна ў паўднёваўсходнім кірунку; паўночная і заходняя часткі яго занятыя адгор'ямі Келенскага хрыбта. За гэтай горнай краінай варта тэраса, усеяная азёрамі й балотамі, а за ёй — прыморская паласа, пакрытая шырокімі хваёвымі лясамі й выдатнымі пашамі. У апошняй засяроджанае аселае насельніцтва, тады як горы наведваюцца амаль выключна вандроўнымі саамамі.
Нястромкія, парослыя лесам горы (па-швэдзку: fjäll, па-нарвэску: fjell) паступова «паднімаюцца» з усходу на захад і дасягаюць на швэдзка-нарвэскай мяжы 2000 мэтраў (Кэбнэкайсе, Сарээк, Ака).
Па тэрыторыі Ляпляндыі працякаюць такія вялікія рэкі, як Турнэа, Муоніа, Кэміёкі, Оўлуёкі, Калікс, Луле, Пітэ, Тулома, Івалоёкі.
Па даволі значным, амаль раўналежна разьмешчаным рачным далінам швэдзкая Ляпляндыя падзяляецца на 5 паветаў (Lappmark): Тарнэа, Лулеа, Пітэа, Лікзэле і Озэле. У першым зь іх разьмешчаная найвысокая вяршыня Швэцыі — Кэбнэкайсе (2111 м).
На тэрыторыі рэгіёна раскінулася тундра зь вечнай мерзлатой, якая высланая лішайнікамі й карлікавымі бярозамі, а таксама марошкай — каханым дэсэртам фінаў.
Саамскі нацыянальны парк — найбуйнейшы нацыянальны парк у Эўропе.
[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел
На тэрыторыі Ляпляндыі, падзеленай паміж чатырма краінамі, разьмешчаныя адміністрацыйныя адзінкі:
- Sami Domicile Area — у губэрні (ляні) Ляпляндыя ў Фінляндыі
- Фінмарк — губэрня (фюльке) Нарвэгіі
- Нурлан — губэрня (фюльке) Нарвэгіі
- Нур-Трэндэляг — губэрня (фюльке) Нарвэгіі
- Тромс — губэрня (фюльке) Нарвэгіі
- Мурманская вобласьць — вобласьць Расеі
- Емтлянд — лэн Швэцыі
- Норбатэн — лэн Швэцыі
- Вэстэрботэн — лэн Швэцыі
Найбуйныя гарады: Кіруна, Раваніемі, Ёкмок, Арвідс’яўр, Тарніа, Інары, на Кольскай паўвысьпе горад Мурманск, які зьяўляецца найбуйнейшым горадам рэгіёну.
[рэдагаваць] Гістарычныя дадзеныя
На тэрыторыі Ляпляндыі выяўленыя сьляды паляўнічай і рыбалоўчай дзейнасьці чалавека, якія адносяцца да нэаліту. Прыкладна ў 100 г. да н. э. Ляпляндыю засялялі саамы, якія былі выцесненыя швэдамі далей на поўнач у XVII стагодзьдзі. Жыхары Паўночнай Ляпляндыі плацілі даніну расейскім і нарвэскім манархам. Паўднёвая частка Ляпляндыі да 1809 г. прыналежыла Швэцыі. У наступныя гады тэрыторыя цяперашняй Фінляндыі, а зь ёй і тэрыторыя фінскай Ляпляндыі, уваходзіла ў склад Расейскай імпэрыі. Адпаведна, з 1809 г. паўднёвая Ляпляндыя была падзеленая на заходнюю (швэдзкую) і ўсходнюю (фінскую) часткі. У 1917 г. пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі Фінляндыя атрымала незалежнасьць.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ляпляндыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- State Provincial Office of Lapland(анг.) (фін.) (швэд.)
- Парк Сарэк(рас.)
