Лівікаўская карэльская мова
| Лівікаўская карэльская мова Livgiläine karjalan kieli |
|
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | поўдзень Карэліі |
| Колькасьць карыстальнікаў | прыкладна 19 000 чал.[1] |
| Клясыфікацыя | |
| Афіцыйны статус | |
| Афіцыйная мова ў | — |
| Дапаможная мова ў | |
| Рэгулюецца | — |
| Код мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(B) | — |
| ISO 639-2(T) | — |
| SIL | olo |
Лі́вікаўская карэ́льская мова (альбо лі́ві-карэ́льская, лі́вікаўская, алонецка-карэ́льская) — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе лякальная ґрупа карэлаў лівікі. Часта разам з уласнакарэльскай, людзікаўскай карэльскай і цьверскай карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнае карэльскае мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, лівікаўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На лівікаўскай карэльскай мове размаўляюць пераважна на поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне ўзьбярэжжа Ладаскага возера — на тэрыторыі Алонецкага, Піткяранцкага, Пражынскага і Суаярвскага раёнаў.
Зьмест |
Агульная характарыстыка [рэдагаваць]
Пісьмовасьць [рэдагаваць]
Лівікаўская карэльская мова зьяўляецца першай сярод карэльскіх моваў, для якой было зафіксавана ўжываньне пісьмовасьці. Гэты тэкст уяўляе сабой замову ад нячысьцікаў, што запісана кірылічным тэкстам на наўгародзкай берасьцяной грамаце № 292, якая датуецца ХІІІ ст.
Сучасны выгляд лівікаўскага карэльскага альфабэту.
| A a | B b | Č č | D d | Ǯ ǯ | E e | F f | G g |
| H h | I i | J j | K k | L l | M m | N n | O o |
| P p | R r | S s | Š š | Z z | Ž ž | T t | U u |
| V v | Ü ü | Ä ä | Ö ö | ' |
Дыялекты [рэдагаваць]
Лівікаўская карэльская мова падзяляецца на 8 гаворак: віцельскую, вядлозерскую, коткацьярвскую, некульскую, рыпушкальскую, салмінскую, сямозерскую і тулемаярвскую.
Грамадзкае жыцьцё [рэдагаваць]
Паводле закону рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскае, вэпскае й фінскае моваў карэльскія мовы маюць магчымасьць на атрыманьне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавае інфармацыі, ґарантуецца права на атрыманьне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моваў ня мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[3].
На лівікаўскай карэльскай мове выходзіць ґазэта Oma Mua.
Спасылкі [рэдагаваць]
| Вікіпэдыя ў інкубатары мае вэрсію на карэльскай мове |
- Sanakirju-Словарь-Sanakirja(рас.), (фін.) — карэльска-расейска-фінскі слоўнік
- Портал «Финно-угорские библиотеки России». Электронная коллекция изданий на карельском языке(рас.)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Livvi-Karelian. A language of Russian Federation (Europe). Ethnologue(анг.)
- ^ Карелия N 31 (23 марта 2004): Документы: закон Республики Карелия о государственной поддержке карельского, вепсского и финнского языков в Республике Карелия(анг.)
- ^ гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
|
||||||||||||||||||||