Ковель
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Ковель | |||||
| Ковель | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1310 | ||||
| Магдэбурскае права: | 24 сьнежня 1518 | ||||
| Вобласьць: | Валынская | ||||
| Плошча: | 47,3 км² | ||||
| Насельніцтва: | 68 000 (2009) | ||||
| Тэлефонны код: | +380 3352 | ||||
| Паштовы індэкс: | 45000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 51°13′09″ пн. ш. 24°41′16″ у. д. / 51.21917° пн. ш. 24.68778° у. д.Каардынаты: 51°13′09″ пн. ш. 24°41′16″ у. д. / 51.21917° пн. ш. 24.68778° у. д. | ||||
|
Ковель на мапе Ўкраіны
Ковель
|
|||||
| Ковельская меская рада | |||||
Ковель (па-ўкраінску: Ковель) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Тур’я. Адміністрацыйны цэнтар Ковельскага раёну. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 68 тыс. чал. (2009).
Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Празь места праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 эўрапейскага значэньня і М07, М19 дзяржаўнага значэньня.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
- XIV ст.: першыя згадкі пра паселішча, у Вялікім Княстве Літоўскім; меў замак.[1]
- XV ст.: валоданьне Сангушак.
- 24 сьнежня 1518: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1543: перайшоў да каралевы Боны.
- 1547: у Ковелі натуральную рэнту замянілі грашовай — па адным чырвонцы з кожнага будынка.
- 1556: выйшла каралеўская грамата, якая дазволіла мясцовым рамесьнікам ствараць цэхі; у Ковелі праводзілася два кірмашы на рок.
- 1564: вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў Ковель у валоданьне ўцекачу з Масковіі князю А. Курбскаму.
- 1565/66: у Валынскім ваяводзтве.
- 1569: паводле ўмоваў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.
- XVII ст.: буйны эканамічны і гандлёвы цэнтар заходняй Валыні.
- 1790: паводле інвэнтару, у Ковелі было больш за 400 дамоў.[1]
- 1795: у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, цэнтар павету Валынскай губэрні.
- 1893: у Ковелі дзейнічалі 4 праваслаўныя цэрквы, касьцёл, сынагога, 7 габрэйскіх малітоўных дамоў; працавалі мужчынская і жаночая, прыватная 2-клясная жаночая вучэльні, 2 лякарні (адна габрэйская), 2 аптэкі, 1 друкарня, 2 фатаграфіі.
- 1921: згодна з Рыскай мірнай дамовай увайшоў у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Валынскім ваяводзтве.
- 1939: у складзе Ўкраінскай ССР.
- 28 чэрвеня 1941 — 7 ліпеня 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва [рэдагаваць]
- 1863 — 3646 чал.
- 1881 — 4675 чал.[2]
- 1893 — 15 116 чал, зь іх паводле веравызнаньня: праваслаўных 5498, рымска-каталікоў 3088, юдаістаў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле стану: шляхты 696, мяшчанаў 13 032, сялянаў 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[3]
- 1972 — 36 тыс. чал.[4]
- 1991 — 69,7 тыс. чал.[5]
- 2009 — 69 тыс. чал.
Эканоміка [рэдагаваць]
Завод сельскагаспадарчых машынаў, ільнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Гістарычная забудова места (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Касьцёл Сьв. Ганны (перавезены зь вёскі Вішанькі, 1771)
- Сынагога (XIX ст.)
- Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (1877)
- Царква Сьв. Міхала (1903)
- Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1877)
Галерэя [рэдагаваць]
Месты-сябры [рэдагаваць]
Хелм, Польшча (1995)
Буча, Украіна (2001)
Вальсродэ, Нямеччына (2003)
Пінск, Беларусь (2003)
Ржэў, Расея (2003)
Легіянова, Польшча (2005)
Уцяна, Летува (2005)
Бжэг-Дольны, Польшча (2005)
Ленчна, Польшча (2006)
Сьмела, Украіна (2006)
Краснастаў, Польшча (2008)
Барзынгхаўзэн (2008)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ а б Валерый Грынявецкі. Ковель // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 119
- ^ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
- ^ Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
- ^ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516—517
- Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Санкт-Петербург, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ковель — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
||||||||||||||||