Прыпяць (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Прыпяць
Прип’ять
Выгляд на цэнтральную плошчу горада
Выгляд на цэнтральную плошчу горада
Горад з: 1979
Краіна: Сьцяг Украіны Украіна
Вобласьць: Кіеўская
Раён: Іванкаўскі раён
Насельніцтва: 0 (2001)
Часавы пас:
• летні час:
UTC+2
UTC+3
Тэлефонны код: +380 44
Паштовы індэкс: 01196
Геаграфічныя каардынаты: 51°24′20″ пн. ш. 30°03′25″ у. д. / 51.40556° пн. ш. 30.05694° у. д. / 51.40556; 30.05694Каардынаты: 51°24′20″ пн. ш. 30°03′25″ у. д. / 51.40556° пн. ш. 30.05694° у. д. / 51.40556; 30.05694
Прыпяць на мапе Ўкраіны
Прыпяць
Прыпяць
Прыпяць

Прыпяць (па-ўкраінску: При́п'ять; па-расейску: При́пять) — пакінуты горад каля Чарнобыльскай АЭС у паўночнай Украіне (Кіеўская вобласьць), непадалёк ад мяжы зь Беларусьсю.

Зьмест

Гісторыя [рэдагаваць]

Прыпяць заснаваная 4 лютага 1970 году. Статус горада атрымала ў 1979 годзе пастановай Вярхоўнага Савета Ўкраінскай ССР № 1264/686. Насельніцтва было эвакуявана 27 красавіка 1986 году праз Чарнобыльскую аварыю.

Асноўнай прычынай заснаваньня гораду стала будаўніцтва і наступная эксплюатацыя адной з самых буйных у Эўропе Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якая і дала Прыпяці званьне горада атамшчыкаў. Прыпяць стала дзявятым у Савецкім Саюзе атамаградам.

Па апошняй праведзенай да эвакуацыі перапісу насельніцтва (лістапад 1985), яго колькасьць складала 47.500 чалавек, і ўключала больш 25 нацыянальнасьцяў. Штогадовы прырост насельніцтва складаў на той момант звыш 1500 чалавек, сярод якіх каля 800 былі нованароджаныя, і прыблізна 500—600 чалавек — прыбылі з розных рэгіёнаў Савецкага Саюза.

Праектная, першапачаткова разьлічаная колькасьць насельніцтва — 75-78 тысячаў чалавек.

Прыпяць была чыгуначным вузлом (станцыя Янаў), зручным вузлом транспартных магістраляў Палесься, а таксама прыстанню рачнога суднаходзтва.

Сучасны стан [рэдагаваць]

У цяперашні час у горадзе шмат радыяактыўнай пылі, якая выпала з разбуранага энэргаблёка і складаецца ў адносна стабільных радыяактыўных элемэнтаў. Гэтая пыль зьбіраецца ў канавах, паглыбленьня. Пыль трывала ўмацавалася ў грунце, дрэвах і дамах. На поўдзень ад гораду разьмяшчаецца т. зв. Руды лес, зьнесены ў хадзе дэзактывацыі Прыпяці і ваколіцаў, але зараз лес аднаўляецца і ўбірае радыяцыю з грунту. Горад парастае чарнобылем, які вырастаў у ваколіцах і да аварыі.

Панарама [рэдагаваць]

Панарама гораду Прыпяць
Панарама гораду Прыпяць

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Прыпяць (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў