Чыкалавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыкалавічы
лац. Čykałavičy
Першыя згадкі: 1552 год
Былая назва: Ачыкалавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Камарынскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203757091
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°24′38″ пн. ш. 30°22′34″ у. д. / 51.41056° пн. ш. 30.37611° у. д. / 51.41056; 30.37611Каардынаты: 51°24′38″ пн. ш. 30°22′34″ у. д. / 51.41056° пн. ш. 30.37611° у. д. / 51.41056; 30.37611
Чыкалавічы на мапе Беларусі ±
Чыкалавічы
Чыкалавічы
Чыкалавічы
Чыкалавічы
Чыкалавічы
Чыкалавічы

Чы́калавічы[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Належала да Камарынскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У люстрацыі Оўруцкага замку 1552 года[a] засьведчана, што з 2 службаў[b] сяла Ачыкалавічы пана Васіля Данілавіча Дзедкавіча (Трыпольскага)[2] выплачваліся 4 капы грошаў і 2 кадзі мёду[3].

У 1567 годзе пані Дзедкавая Саламаніда Сурынавая з маёнткаў сваіх Клочкаў і Чыкалавічаў у Оўруцкім[c] павеце, ставіла ў войска Вялікага Княства Літоўскага 2 узброеных вершнікаў; апошнія належалі да почату князя Андрэя Капусты, кашталяна брацлаўскага[5].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва[d] (і Чыкалавічы з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[6].

Карона Каралеўства Польскага[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У падатковым рэестры Кіеўскай зямлі (ваяводзтва), складзеным у 1581 годзе каралеўскім слугой і паборцам панам Мацеем Язерскім, засьведчана прыналежнасьць Чыкалавічаў панам Хведару, Гапону і Ждану Дзедкам Трыпольскім. Зь іх 8 дымоў асадных сялянаў выплачвалася па 15 грошаў, з 1 агародніка, у залежнасьці ад акалічнасьцяў (тут ня ўказана), — 4-6 гр.[7].

У 1628 годзе паны Мацьвей, Максім, Марка, Хведар, нашчадкі нябожчыка пана Андрэя, Трыпольскія з 3 паўнавартых дымоў (×6 — каля 18 чалавек) і 2 убогіх (≈12 чал.) сяла Чыкалавічы забясьпечвалі выплату адпаведна па 3 і па паўтара злотых[8].

Паводле люстрацыі падымнага падатку 1683 года, з 20 дымоў (каля 120 жыхароў) вёскі Чыкалавічы пана Паўла Трыпольскага і з 5 дымоў (≈30 жыхароў) іншых Трыпольскіх да скарбу выплачвалася 4 злотых[9].

16-м лістапада 1708 году датаваная скарга оўруцкага падстолія Тэадора Паўшы на пана Яна і іншых Трыпольскіх за зьбіцьцё іхнымі падданымі сялянаў, жонак і дзяцей апошніх, за вымаганьне грошай, забраньне хлеба, коней, свойскай птушкі і г. д. пры наезьдзе на сёлы Чыкалавічы, Харомнае і Калыбані[10].

Згаданыя Чыкалавічы ў тарыфах падымнага падатку Кіеўскага ваяводзтва 1707, 1711, 1714 гадоў. У тарыфе 1734 году, нарэшце, сказана, што належала вёска сужэнцам панам Войнам. Але ня ўся, бо ўладальнікамі частак яе былі і іншыя, неназваныя тут, асобы[11].

У матэрыяле Генэральнай візытацыі Брагінскага дэканату 1743 году занатавана, што прыход царквы Ўваскрашэньня Хрыстова ў сяле Чыкалавічы, які ўзначальваў настаяцель а. Лаўрэнці Гудымовіч, налічваў 90 двароў (×6 — каля 540 душ), а верных да споведзі дапушчаных — plus minus 300 душ. Згаданы фундуш, выдадзены царкве 15 траўня 1742 г. уладальніцай маёнтку пані Антанінай з Чэхоўскіх Войнінай, судзьдзёвай рэчыцкай. Акрамя асобных заўвагаў, візытатар наклаў на сьвятара грашовае спагнаньне ў 30 грывень за тое, што ня вёў мэтрычныя запісы[12].

Паводле тарыфа 1754 году, з 23 двароў (≈138 жыхароў) вёскі Чыкалавічы пані Войніны «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 3 злотых, 17 з паловай грошаў, «na milicję»[e] 14 злотых, 10 грошаў, а з 2 двароў пана Міхала Антонія Паўшы, харунжага кіеўскага, — адпаведна 9 гр. і 1 зл., 6 гр.[13].

Габрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Чыкалавічах адпаведна 9, 4 і 10 плацельшчыкаў пагалоўшчыны (głow), што належалі да Чарнобыльскага кагалу[14]. Убываньне колькасьці юдэяў на 1778 год магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны 1768 г., адгалоскі якой дасягалі і нашых мясьцінаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Чыкалавічы – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[15]. З расейскай рэвізіі 1795 году вядома, што Чыкалавічы пажыцьцёва належалі пані Людвіцы з Ржэвускіх, удаве графа Яна, сына Адама, Хадкевіча, генэрала-ад'ютанта[16]. На той час у сяле было 27 двароў, у якіх – 68 падданых мужчынскага і 71 жаночага полу[f][17][g].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Чыкалавічы ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[19].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У. Б. Антановіч, укладальнік гэтага тому дакумэнтаў, датаваў яе 1545 годам. Але апісаньні іншых «украинных замков» — Мазырскага, Чарнобыльскага, Асьцёрскага, Віньніцкага, Чаркаскага — пазначаныя 1552 г. І для Оўруцкага гэты год цалкам прыймальны, бо Іосіф Халецкі тады заставаўся дзяржаўцам, а люстрацыя праведзена пры ім.
  2. ^ 1 службу складалі 2 двары і болей.
  3. ^ Ня ў Рэчыцкім павеце, як тое ў С. В. Марцэлева[4].
  4. ^ Менавіта ў яго межах месьціліся Чыкалавічы, а ня ў Менскім ваяводзтве, як меркаваў С. В. Марцэлеў[4].
  5. ^ Галоўным чынам, дзеля барацьбы супраць гайдамакаў.
  6. ^ Сьпіс, магчыма, няпоўны. Да яго варта дадаць 2 двары, пра якія пісаў С. В. Марцэлеў, зважаючы на справу 58 НГАБ[4].
  7. ^ І. Е. Петрачэнка падала зьвестку, нібы сяло Чыкалавічы і вёска Калыбань знаходзіліся ў заставе ў пана Ігнацыя Шышкі, а належалі ротмістру троцкаму пану Валенцію Зялёнку[18].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Пра Дзедкавічаў Трыпольскіх гл.: Літвін Г. З народу руського. Шляхта Київщини, Волині та Брацлавщини (1569-1648) / Пер. з польськ. Лесі Лисенко. – Київ: Дух і Літера, 2016. С. 286—287
  3. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 4. Т. І. Акты о происхождении шляхетских родов в Юго-Западной России. — Киев, 1867. С. 35, 46
  4. ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 114 — 115
  5. ^ Русская историческая библиотека. — Т. XXXІІІ: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград, 1915. Стб. 1236
  6. ^ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  7. ^ Źródła dziejowe (далей: ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36, 40
  8. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 379
  9. ^ Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 490
  10. ^ Опись актовой книги Киевского центрального архива. – № 26. / Сост. А. Т. Белоусов. – Киев, 1881. С. 29
  11. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 55, 65, 74, 287
  12. ^ Візыты Брагінскага дэканату 1743 г. // Інстытут рукапісу Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У. І. Вярнадзкага. І. 2461. А. 293-294
  13. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 186 — 187; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  14. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 303, 392, 712
  15. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  16. ^ Гл.: Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1900. T. ІІІ. S. 28 – 29
  17. ^ НГАБ у Менску. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 59. А. 109 – 112адв.
  18. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 73
  19. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]