Віктар Януковіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віктар Януковіч
Viktor Yanukovych 2011.jpg
Чацьверты прэзыдэнт Украіны
25 лютага 2010 — 22 лютага 2014
Прэм’ер-міністар: Юлія Цімашэнка
Мікола Азараў
Папярэднік: Віктар Юшчанка
Наступнік: Аляксандар Турчынаў (в.а.)
17-ы Прэм’ер-міністар Украіны
4 жніўня 2006 — 18 сьнежня 2007
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: Юры Еханураў
Наступнік: Юлія Цімашэнка
13-ы Прэм’ер-міністар Украіны
21 лістапада 2002 — 5 жніўня 2005
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Папярэднік: Анатоль Кінах
Наступнік: Мікола Азараў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 9 ліпеня 1950 (64 гады)
в. Жукаўка, Янакіева, Данецкая вобласьць, УССР
Партыя: Партыя Рэгіёнаў
Сужэнец: Людміла Януковіч
Адукацыя: Данецкі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт
Рэлігія: праваслаўе
Узнагароды:
Ордэн Гейдара Аліева

Ві́ктар Фё́даравіч Януко́віч (па-ўкраінску: Віктор Федорович Янукович; нарадзіўся 9 ліпеня 1950) — чацьверты прэзыдэнт Украіны (зь лютага 2010 да 22 лютага 2014 г.[1][2]), прэм’ер-міністар Украіны (з жніўня 2006 па сьнежань 2007), лідэр Партыі Рэгіёнаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў горадзе Янакіева Данецкай вобласьці. Бацька Віктара быў машыністам паравоза, а маці — мэдсястра — памерла, калі Віктару не было і двух гадоў. Род Януковічаў паходзіць зь сяла Янукі Докшыцкага раёну Віцебскай вобласьці. Тут жыў дзед Віктара Ўладзімер, які пад час Першай сусьветнай вайны накіраваўся ў Данбас на заробкі. Бацька Віктара нарадзіўся ўжо на Данеччыне. Януковіч рос сіратой. У сваёй біяграфіі ён не прыхоўвае, што ў 1968 годзе быў асуджаны і накіраваны ў калёнію для непаўнагадовых. У 1969 годзе пачаў працаваць рабочым у газавым цэху Янакіеўскага мэталюргічнага заводу. У 1970 г. быў зноў асуджаны. У 1972 г. пачаў працаваць электрыкам аўтабазы ВА «Арджанікідзэвугаль». У 1973 г. завочна закончыў Янакіеўскі горны тэхнікум.

У 19741980 гг. вучыўся (завочна) ў Данецкім палітэхнічным інстытуце па спэцыяльнасьці «аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка». Адразу пасьля заканчэньня ўступіў у партыю і быў прызначаны дырэктарам аўтабазы. У 1982 г. быў абраны дэпутатам Карла-Марксаўскай сельскай рады гораду Янакіева.

Да студзеня 1994 г. Януковіч працаваў намесьнікам дырэктара з матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня і транспарту Данецкага дзяржаўнага вытворчага аб’яднаньня вугальнай прамысловасьці, гендырэктарам аб’яднаньня прадпрыемстваў «Данбастрансрамонт». У 1994 г. некалькі месяцаў займаў пасаду гендырэктара вытворчага аб’яднаньня прамысловага транспарту вугальнай прамысловасьці «Укрвуглепрамтранс», а ў верасьні гэтага ж году быў прызначаны гендырэктарам Данецкага тэрытарыяльна-вытворчага аб’яднаньня аўтатранспарту.

У 1996 г. Януковіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка Данецкай абласной дзяржадміністрацыі, а ў траўні 1997 г. стаў яе кіраўніком. Адначасна ён быў дэпутатам абласной рады, у 1999—2001 быў яе старшынём.

У 2001 г. скончыў Украінскую Акадэмію зьнешняга гандлю па спэцыяльнасьці «міжнароднае права», атрымаў званьні доктара эканамічных навук ды прафэсара.

21 лістапада 2002 г. Януковіч быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны.

20 красавіка 2003 г. быў абраны старшынём Партыі Рэгіёнаў. Быў кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2004 году. Яго падтрымаў папярэдні прэзыдэнт Леанід Кучма. У другім туры выбараў ён 21 лістапада 2004 г. ён атрымаў перамогу, але пасьля скасаваньня вынікаў гэтага галасаваньня (з-за падазрэньня ў фальсыфікацыях) прайграў Віктару Юшчанку на паўторных выбарах 26 сьнежня 2004 году. Пасьля гэтага стаў лідэрам украінскай апазыцыі.

Януковіч стаяў на чале выбарчага сьпісу Партыі Рэгіёнаў на выбарах 2006 году. Быў абраны народным дэпутатаў, а ягоная партыя атрымала найбольшую колькасьць дэпутацкіх месцаў.

У ліпні 2006 г. быў прапанаваны на пасаду прэм’ер-міністра ад Антыкрызіснай кааліцыі, якую стварылі Партыя Рэгіёнаў, Сацыялістычная ды Камуністычная партыі. 4 жніўня 2006 г. зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

22 лютага 2014 году Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла пастанову пра адстаўку Януковіча з пасады прэзыдэнта[3]. Незважаючы на гэта, 28 лютага гэтага ж году Віктар Януковіч, апынуўшыся тэрыторыі Расеі, заявіў, што ён дагэтуль лічыць сябе прэзыдэнтам краіны[4].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg У Вікіпэдыі ёсьць партал

Commons-logo.svg  Віктар Януковічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Віктар Юшчанка
Прэзыдэнт Украіны
25 лютага 201022 лютага 2014
Наступнік