Мікола Азараў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Азараў
14-ы прэм’ер-міністар Украіны
11 сакавіка 2010 — 28 студзеня 2014
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Папярэднік: Юлія Цімашэнка
Наступнік: Арсень Яцанюк
17-ы першы віцэ-прэм’ер-міністар Украіны, 9-ы міністар фінансаў Украіны
4 жніўня 2006 — 18 сьнежня 2007
Папярэднік: Станислав Сташэўскі
Віктар Пінзенік
Наступнік: Аляксандар Турчынаў
Віктар Пінзенік
в. а. прэм’ер-міністра Ўкраіны
5 студзеня 2005 — 24 студзеня 2005
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Віктар Юшчанка
Папярэднік: Віктар Януковіч
Наступнік: Юлія Цімашэнка
в. а. прэм’ер-міністра Ўкраіны
7 сьнежня 2004 — 28 сьнежня 2004
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Папярэднік: Віктар Януковіч
Наступнік: Віктар Януковіч
14-ы першы віцэ-прэм’ер-міністар Украіны, 7-ы міністар фінансаў Украіны
26 лістапада 2002 — 4 лютага 2005
Прэзыдэнт: Леанід Кучма
Віктар Юшчанка
Папярэднік: Алег Дубіна
Ігар Юшко
Наступнік: Анатоль Кінах
Віктар Пінзенік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 17 сьнежня 1947 (76 гадоў)
Калуга, РСФСР, СССР
Партыя: Партыя рэгіёнаў Украіны
Сужэнец: Людміла Азарава
Дзеці: Аляксей
Бацька: Яан Пахла
Маці: Кацярына Квасьнікава
Адукацыя: Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Узнагароды:

Міко́ла Я́навіч Аза́раў (па-ўкраінску: Микола Янович Азаров), пры нараджэньні Мікала́й Яа́навіч Па́хла (17 сьнежня 1947, Калуга, Калуская вобласьць, РСФСР, СССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч.

Прэм’ер-міністар Украіны (2010—2014). Лідэр Партыі рэгіёнаў. Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны некалькіх скліканьняў. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1986), прафэсар (1991).

Раней займаў пасаду першага віцэ-прэм’ера і міністра фінансаў Украіны (двойчы — у 2002—2005 і ў 2006—2007, абодва разы ва ўрадзе Віктара Януковіча), быў кіраўніком дзяржаўнай падатковай адміністрацыі Ўкраіны (1996—2002).

28 студзеня 2014 году падаў у адстаўку з пасады старшыні ўраду Ўкраіны, бо ў той дзень Вярхоўная Рада Ўкраіны скасавала ўведзеную 16 студзеня крымінальную адказнасьць за пікетаваньне будынкаў органаў дзяржаўнай улады і ладжаньне вулічных сходаў, якія тым часам адбываліся ў ходзе Эўрамайдану[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]