Пятро Парашэнка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пятро Аляксеевіч Парашэнка
Пятро Парашэнка (2014)
Пятро Парашэнка (2014)
5 прэзыдэнт Украіны
7 чэрвеня 2014 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Арсень Яцанюк
Папярэднік: Аляксандар Турчынаў (в.а.)
2-і Міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны
23 сакавіка 2012 — 24 сьнежня 2012
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Мікола Азараў
Папярэднік: Андрэй Клюеў
Наступнік: Ігар Прасолаў
9-ы Міністар замежных справаў Украіны
9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010
Прэзыдэнт: Віктар Юшчанка
Папярэднік: в. а. Уладзімер Хандогій
Наступнік: Канстанцін Грышчанка
22 лютага 2007 — 9 кастрычніка 2009
4-ы Сакратар РНБА Украіны
8 лютага 2005 — 8 верасьня 2005
Папярэднік: Уладзімер Радчанка
Наступнік: Анатоль Кінах
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 26 верасьня 1965 (49 гадоў)
Сьцяг краіны або тэрыторыі Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР
Партыя: УДАР
Сужэнец: Марына
Дзеці: сыны — Аляксей і Міхайла, дочкі — Яўгенія і Аляксандра
Адукацыя: Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслугаў
Заслужаны эканаміст Украіны
Дзяржаўная прэмія Ўкраіны ў галіне навукі і тэхнікі
Petro Poroshenko Signature 2014.png

Пятро́ Аляксе́евіч Парашэ́нка (па-ўкраінску: Петро́ Олексі́йович Пороше́нко; * 26 верасьня 1965, Балград, Адэская вобласьць, Украінская ССР) — пяты прэзыдэнт Украіны, прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканьняў, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю (з 23 сакавіка да 24 сьнежня 2012 року), міністар замежных справаў9 кастрычніка 2009 да 11 сакавіка 2010), сябра Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны (2007—2014). Заслужаны эканаміст Украіны.

25 траўня 2014 году абраны на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, атрымаўшы паўнамоцтвы 7 чэрвеня гэтага ж году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сканчэньня з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў асьпірантуры (1989—1992), працаваў асыстэнтам катэдры міжнародных эканамічных адносін.

У 1990—1991 — намесьнік генэральнага дырэктара Аб’яднаньня малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генэральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвэстыцыйны канцэрн».

У 1998 абраны ў Вярхоўную раду, уваходзіў у парлямэнцкую фракцыю аб’яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасьць» (пазьней — партыя). У складзе выбарчага блёку «Наша Ўкраіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 роках.

Зь ліпеня 2004 року — намесьнік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэньня партыі «Наша Ўкраіна» — у яе кіраўніцтве.

8 лютага 2005 прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны. 5 верасьня 2005 пасьля вылучэньня супраць яго абвінавачваньняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачваньняў не пацьвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесьці публічныя прабачэньні.

З 22 лютага 2007 — старшыня Рады Нацыянальнага банку Ўкраіны.

9 кастрычніка 2009 пастаўлены міністрам замежных справаў Украіны.

23 сакавіка 2012 прызначаны міністрам эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны[1].

Са сьнежня 2012 року — народны дэпутат Украіны 7-га скліканьня, пазафракцыйны. З пачатку 2014 году — кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны на выбарах 2014 году.

25 траўня 2014 году абраны прэзыдэнтам Украіны.

7 чэрвеня 2014 году прайшла інагурацыя Пятра Парашэнкі.

Прэзыдэнства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падтрымка Пятра Парашэнкі на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны 2014

Пятро Парашэнка ўзяў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2014 году; і паводле іх вынікаў атрымаў больш за палавіну (54,7%) галасоў выбарцаў, набыўшы такім чынам перамогу ў першым туры. На выбарах выступаў у альянсе з Вітальлем Клічком (пра што было абвешчана 29 сакавіка 2014 году на зьезьдзе партыі «УДАР»). Сьлёган перадвыбарчай кампаніі Парашэнкі — «Жыць па-новаму» (укр. «Жити по-новому»).

Прадпрымальніцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Свой бізнэс Пятро Парашэнка пачаў з продажу какава-бабоў. У 1990-я гады ён набыў колькі кандытарскіх прадпрыемстваў, аб’яднаўшы ў групу «Рошен», якая стала найвялікшым вытворцам кандытарскіх вырабаў Украіны (шэсьць камбінатаў ва Ўкраіне й адна фабрыка ў Ліпецку (Расеі).

На сёньняшні дзень бізнэс Парашэнкі ўключае ў сябе кілька аўтамабільных ды аўтобусных заводаў (Луцкі аўтамабільны завод, карпарацыя «Богдан»), вэрф «Ленінська кузня», тэлеканал «5 канал» ды шэраг іншых прадпрыемстваў.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2002 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Прававое рэгуляваньне кіраваньнем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраваньне карпаратыўнымі правамі ва Ўкраіне. Тэорыя фармаваньня правастасункаў» і нізкі навуковых публікацыяў. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».

23 сьнежня 2009 абраны Ганаровым прафэсарам Унівэрсытэту банкаўскай справы Нацыянальнага банку Ўкраіны. Заслужаны эканаміст Украіны.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Парашэнка Аляксей Іванавіч (1936 г.н.) — генэральны дырэктар канцэрну «Укрпромінвест»; маці — Парашэнка Яўгенія Сяргееўна (1937—2004). У Пятра Парашэнкі быў старэйшы брат Міхаіл, які загінуў у дарослым узросьце.

Жонка — Марына Анатольлеўна (1962 г.н.) — урач-кардыёлаг; сыны Аляксей (1985 г.н.) ды Міхаіл (2001 г.н.); дачкі Яўгенія (2000 г.н.) ды Аляксандра (2000 г.н.).

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пятро Парашэнкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў