Герб Украіны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Малы Дзяржаўны Герб Украіны

Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сымбаляў Украіны. У сапраўдны момант існуе малы герб Украіны зацьверджаны 19 лютага 1992 году. Асноўным геральдычным сымбалем зьяўляецца трызубец (па-ўкраінску: тризуб).

Зьмест

[рэдагаваць] Паходжаньне

Існуе некалькі тэорыяў аб паходжаньні ўкраінскага гербу. Самыя верагодныя зь іх:

  • Стылізаваная выява сокала-Рарога са складзенымі крыламі — племянны знак рускіх князёў Рурыкавічаў. Птушка Рарог – агністая птушка, якая азначае бога агня – Семаргла.[1]
  • Стылізаванае напісаньне слова «Воля».
  • Стылізаванае напісаньне слова «Володимир» (Уладзімер Вялікі).

[рэдагаваць] Трызубец у Кіеўскай Русі

Трызубец Уладзімера Сьвятога

Старажытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасьці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) — трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімер Сьвятаславіч выкарыстоўваў у якасьці асабістага геральдычнага сымбаля на манэтах і пячатках трызубец.

[рэдагаваць] Трызубец у УНР

Герб УНР

Упершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у траўні 1920 году Ўсеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Ўкраіны зацьвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны.

[рэдагаваць] Артыкул 20 Канстытуцыі Ўкраіны

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны ўсталёўваецца з улікам малога Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны і гербу Войска Запароскага законам, прыманым ня менш за двума трацінамі ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Галоўным элемэнтам вялікага Дзяржаўнага Гербу Ўкраіны зьяўляецца Знак Княжай Дзяржавы Ўладзімера Вялікага (малы Дзяржаўны Герб Украіны).

[рэдагаваць] Праект вялікага гербу

Вялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Ўладзімера (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запароскага), зьлева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.[2]

[рэдагаваць] Глядзіце таксама

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Герб Украінысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах