Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Герб Нагорна-Карабаскай Рэспублікі
Герб Нагорна-Карабаскай рэспублікі ўяўляе сабой арла, над галавой якога карона з арнамэнтам. На грудзях арла шчыт, падзелены на дзьве часткі: у верхняй — панарамай гор, у ніжняй — вэртыкальная выява сьцягу Нагорнага Карабаху. У сярэдзіне шчыта намаляваныя дзьве каменныя галовы з помніка «Мы — нашы горы» ў Сьцяпанакерце — сталіцы Нагорнага Карабаху. У лапах арла розныя прадукты земляробства, уключаючы пшаніцу і вінаград. Арла атачае стужка з надпісам чорным па белым на ўсходнеармянскай мове «Рэспубліка Нагорны Карабах».
Герб Нагорна-Карабаскай Рэспублікі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў