Наўгародзкая рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Наўгародзкая рэспубліка
Новгородская земьля
Alex K Kievan Rus..svg
1136—1478 Blank.png
 
Coat of arms of Russia (XV Century).svg
Сьцяг Наўгародзкай рэспублікі Герб Наўгародзкай рэспублікі
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Наўгародзкай рэспублікі

Наўгародзкая рэспубліка ў 1400 годзе

Сталіца Ноўгарад
Форма кіраваньня зьмяшаны
Канфэсійны склад Праваслаўе

Наўгародзкая рэспубліка — дзяржава на паўночным захадзе і поўначы сучаснай Расеі ў 11361478. Галоўны горад — Ноўгарад.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наўгародзкая рэспубліка актыўна калянізавала землі на поўнач і ўсход да Паўночнага Ледавітага акіяна і Ўрала (Югру, Вятку, Перм і г. д.). Да Болатаўскага дагавору (1348) яна намінальна ўключала таксама тэрыторыю Пскоўскай фэадальнай рэспублікі. Органы кіраваньня — баярская рада, веча, якое выбірала япіскапа (затым архіяпіскапа), пасадніка, тысяцкага. Князі запрашаліся па дагаворы зь вечам і былі галоўным чынам ваеначальнікамі. Разьвітая сыстэма мясцовага самакіраваньня існавала таксама ў іншых гарадзкіх цэнтрах. З усіх рускіх земляў Наўгародзкая рэспубліка падтрымлівала найбольш цесныя гандлёвыя і культурныя кантакты з Заходняй Эўропай (у тым ліку з Ганзай, якая трымала ў Ноўгарадзе буйную факторыю) і была самай эканамічна і культурна разьвітай часткай Русі. Адносна шырока была распаўсюджана пісьменнасьць, існавалі багатыя традыцыі летапісаньня (наўгародзкія летапісы зьмяшчаюць шмат каштоўных зьвестак па гісторыі ВКЛ); у канцы XV стагодзьдзя пачала пранікаць эўрапейская вучонасьць, зьявіліся першыя на Русі ерасі, паўставалі навуковыя гурткі.

Развіцьцё Наўгародзкай рэспублікі адбывалася ва ўмовах сталай агрэсіі з боку суседзяў: за сваю гісторыю яна 26 разоў ваявала са Швэцыяй і 11 разоў зь Лівонскім Ордэнам. Часта яе саюзьнікам у барацьбе зь імі выступала Полацкае княства. За першую палову XIII стагодзьдзя Наўгародзкая рэспубліка адбіла каля 15 літоўскіх «набегаў»; пасьля буйнога паражэньня літоўцаў у 1245 з ВКЛ усталяваліся параўнаўча мірныя адносіны. З 1330-х гадоў ВКЛ імкнулася ўсталяваць сюзэрэнітэт над Наўгародзкай рэспублікай (глядзі Нарымонт), што выклікала процідзеяньне Маскоўскага Вялікага княства. Гэта дазваляла Наўгародзкай рэспубліцы лавіраваць паміж гэтымі двума буйнымі дзяржавамі і працяглы час захоўваць незалежнасьць. Служылымі князямі часта запрашаліся князі з ВКЛ (Лугвен, Нарымонтавічы і іншыя), якім традыцыйна прадастаўляліся для «кармленьня» Ладага, Арэшак, Карэла, Капор’е. Паралельна з гэтай існавала «маскоўская сыстэма кармленьняў», куды запрашаліся служылыя князі з тэрыторый, падкантрольных Маскве. І Масква, і Літва актыўна ўмешваліся ў барацьбу наўгародзкіх «партый», падтрымліваючы сваіх прыхільнікаў ваеннай сілай (напрыклад, Альгерд у 1345).

На працягу ўсяго свайго княжаньня Вітаўт пры падтрымцы Ягайлы імкнуўся ўсталяваць кантроль над Ноўгарадам і Псковам. Яшчэ ў 1389 Лугвен склаў васальную прысягу Ягайлу як сюзэрэну Наўгародзкай рэспублікі (што трымалася ў тайне ад саміх наўгародцаў). Паводле ўмоў Салінскай дамовы (1398) і Рацёнскай дамовы (1404) прадугледжвалася садзейнічаньне Лівонскага Ордэна ў далучэньні Наўгародзкай рэспублікі да ВКЛ; у другой палове 1410-х папы Ян XXIII і Марцін V выдалі некалькі булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу генэральнымі вікарыямі Ноўгарада і Пскова, але ім удалося захаваць самастойнасьць. На працягу, прынамсі, двух наступных стагодзьдзяў перакананьне, што Ягайла і Вітаўт «валодалі» Ноўгарадам, было хаця і неабгрунтаваным, але дастаткова распаўсюджаным у Літве і Польшчы і доўгі час служыла падставай для прэтэнзій на «вяртаньне» Ноўгарада ў склад ВКЛ. Спрабуючы захапіць Ноўгарад, Вітаўт вёў супраць яго войны (асабліва маштабную ў 1428), якія не прынеслі рэальных вынікаў.

Найбольшы росквіт эканомікі і культуры дасягнуты пры архіяпіскапе Яўфіміі II (14291458), пасьлядоўным прыхільніку незалежнасьці. На працягу XV стагодзьдзя Наўгародзкае архіяпіскапства падпарадкоўвалася Ўладзімерскай (фактычна — Маскоўскай) мітраполіі толькі фармальна і мела цесныя кантакты з Кіеўскай (фактычна — Наваградзкай) мітраполіяй. Архіяпіскапы, юрысдыкцыя якіх пашыралася і на Пскоў, дэманстратыўна ўхіляліся ад удзелу ў царкоўных саборах у Маскве; у той жа час, прадстаўнікі Ноўгарада ўваходзілі ў дэлегацыю мітрапаліта Цамблака на Канстанцкі сабор 14141418. Аднак пасьля Яжэлбіцкага міра з Масквой (1456) ступень незалежнасьці Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі ў правядзеньні зьнешняй палітыкі была значна абмежаваная. Пасьля сьмерці архіяпіскапа Ёны ў 1470, адчуваючы непазьбежнасьць страты незалежнасьці, кіруючыя колы Наўгародзкай рэспублікі схіляліся да збліжэньня з ВКЛ. Яны запрасілі да сябе з ВКЛ кіеўскага князя Міхаіла Алелькавіча, зьбіраліся зацьвердзіць свайго новага архіяпіскапа ў кіеўскага мітрапаліта Грыгорыя Балгарына і былі гатовыя прызнаць Казіміра ІV сваім сюзэрэнам. На гэтыя «лацінскія» сымпатыі Вялікага Ноўгарада, а галоўнае, на імкненьне пралітоўскай партыі захаваць наўгародзкую «даўніну», Масква адказала карнай выправай, у выніку якой Ноўгарад быў змушаны падпісаць Карастынскі мір (11 жніўня 1471). Канчаткова незалежнасьць Наўгародзкай рэспублікі была ліквідаваная вялікім князем маскоўскім Іванам ІІІ у 1478.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Розов Н. Н. Повесть о новгородском белом клобуке (идейное содержание, время и место составления) // Учёные записки ЛГУ. Сер. филолог. наук. Вып. 20, № 173. Л., 1954
  • Лихачёв Д. С. Новгород Великий. Очерк истории культуры Новгорода XІ—XVІІ вв. М., 1959
  • Бернадский В. Н. Новгород и Новгородская земля в XV в. М. — Л., 1961
  • Янин В. Л. Новгородские посадники. Л., 1962
  • Янин В. Л. Новгородская феодальная вотчина (историко-генеалогическое исследование). М., 1981
  • Konieczny F. Jerzy Semionowicz Ostrogski w Nowgorodzie w 1459 / 59 // Ateneum Wilenskie. T. III. 1925
  • Krupa K. Ksiâ!eta litewscy w Nowogrodzie Wielkim do 1430 r. // Kwartalnik historyczny. R. C. 1993. № 1.

Крыніца: Алесь Белы для ЭГБ Commons-logo.svg  Наўгародзкая рэспублікасховішча мультымэдыйных матэрыялаў