Юры Бохан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Юры Мікалаевіч Бохан (нар. 21 лютага 1966, Менск) — беларускі гісторык і археоляг. Доктар гістарычных навук (2003).

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990). З 1990 у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1993 працуе ў аддзеле гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст., з 1997 в.а. загадніка, з 2001 загаднік.

Дасьледуе пытаньні ўрбаністычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVIII стст., узбраеньня і арганізацыі войска Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стст., побыту фэўдалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV—XVI стст.[1]

У 19911992 праводзіў археалягічныя раскопкі ў вёсцы Лоск. Удзельнічаў у раскопках Полацку, Міра, Маладэчна і інш.

Адзін з аўтараў кніг «Археалогія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004).

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ Бохан Юрый Мікалаевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 339

Літаратура [рэдагаваць]