Чорны Горад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
ВКЛ за часамі кіраваньня Вітаўта Вялікага

Чорны Горад — паўднёвы замак Вялікага Княства Літоўскага, на Днястроўскім лімане[1], цяпер прадмесьце ўкраінскага места Белгараду-Днястроўскага (знаходзіцца на супрацьлеглым ад цэнтральнай часткі места беразе).[2]

Заснаваны вялікім князем Вітаўтам у пач. XV ст. Францускі дыплямат Гільбэр дэ Лянноа пакінуў у сваіх нататках запіс пра будаўніцтва Чорнага Гораду у 1421 року намаганьнямі падольскага намесьніка Гедыгольда, які збудаваў новую фартэцыю менш чым за месяц. На будаўнічыя працы ён сабраў 12 000 сялянаў з падуладнага Падольля, а таксама даставіў 4 000 вазоў з каменьнем і лесам.[3]

Пасьля сьмерці Вітаўта Чорны Горад (Czamygrad) згадваецца ў сьпісе замкаў 1430 року.[4] Вядома, што ў 1442 року замак перашоў ўва ўласнасьць падольскага магната Фёдара Бучацкага, а ў 1564 року шляхціч Язлавецкі прадстаўляў закладныя акты на яго.[2]

Крыніцы [рэдагаваць]

  1. ^ III. Національний флот в часи монголо-татарської і литовської доби // Мирослав Мамчак Україна: шлях до моря. Історія Українського флоту. — Снятин: Прут-Принт, 2007. — 404 с.
  2. ^ а б Додаток В: Оригінальні тексти та їх давні і сучасні переклади (до розділу 2) // Вирський Д. Річпосполитська історіографія України (ХVI — середина ХVII ст.) — К.: Інститут історії України НАН України, 2008. — У 2-х ч. — Ч.2 (Додатки). С. 99
  3. ^ Болдирєв О. В. Одесі — 600: Іст. нарис. — О.: Юг, 1994. — 72 с.
  4. ^ Р. Ю. Кочкуров. История символов Николаевщины // «Гербоведъ» №57, С. 39—44.

Літаратура [рэдагаваць]