Ачакаў
| Ачакаў | |||||
| Очаків | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1396 | ||||
| Горад з: | 1968 | ||||
| Былыя назвы: | Дашаў | ||||
| Вобласьць: | Мікалаеўская | ||||
| Раён: | Ачакаўскі | ||||
| Плошча: | 12,49 км² | ||||
| Насельніцтва: | 15 047 (2008) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Тэлефонны код: | +380 5154 | ||||
| Паштовы індэкс: | 57500 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д.Каардынаты: 46°37′7″ пн. ш. 31°32′21″ у. д. / 46.61861° пн. ш. 31.53917° у. д. | ||||
|
Ачакаў на мапе Ўкраіны
Ачакаў
|
|||||
| Ачакаўская меская рада | |||||
Ача́каў (па-ўкраінску: Очаків) — места ў Мікалаеўскай вобласьці, на ўзьбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Ачакаўскага раёну.
Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
[рэдагаваць] Дашаў
- Асноўны артыкул: Дашаў
У 1396[1] року вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новае места-фартэцыю.
Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 року. У 1480-я рокі Дашаў захапілі крымскія татары.[1]
[рэдагаваць] Ачы-Кале
У 1492 року крымскі хан Мэнглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава фартэцыю Кара-Кэрмэн, якая неўзабаве перайшла да Турэччыны і атрымала назву Ачы-Кале. Пазьней фартэцыю пераўтварылі ў вайскова-марскую базу — апору турэцкага панаваньня ў Паўночным Прычарнамор’і.
Падчас расейска-турэцкай вайны 1735—1739 рокаў расейскія войскі 2 ліпеня 1737 року занялі, аднак паводле Бэлградзкага замірэньня 1739 року места засталося за Турэччынай. Падчас расейска-турэцкай вайны 1787—1791 рокаў падчас аблогі Ачы-Кале расейскі флёт нанёс паразу турэцкаму флёту ў лімане, а расейскае войска пад камандаваньнем Р. Пацёмкіна 6 сьнежня 1788 року штурмам авалодала цьвердзю.
[рэдагаваць] Ачакаў
Згодна з Яскай мірнай дамовай 1791 року места адышло да Расейскай імпэрыі, дзе было ўлучана ў Хэрсонскую губэрню. Турэцкую назву адапатавалі да расейскай мовы праз суфікс -ов.[2]
У 1795 року Ачакаў увайшоў у склад Вазьнясенскага намесьніцтва, а ў наступным року — у Наварасейскую, з 1802 — Мікалаеўскую губэрню (у 1803 року пераназваная ў Хэрсонскую). З 1803 року Ачакаў — пазаштатнае мястэчка, з 1825 року — цэнтар Ачакаўскага павету. У 1855 року Ачакаў захапілі англа-францускія войскамі, але затым места вярнулі Расеі.
У савецкі час у месьце знаходзіліся вайскова-марская і вайсковая гэлікоптэрная база.
З 1991 року ў складзе незалежнай Украіны, курорт і вайскова-марская база.
[рэдагаваць] Насельніцтва
- 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[3]
- 1974 — 14,2 тыс. чал.[4]
- 1991 — 19,7 тыс. чал.[5]
- 2008 — 15 047 чал.[6]
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
У Ачакаве знаходзіцца музэй марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філія Мікалаеўскай мастацкай галерэі).
У наш час на Ачакаўскім узьбярэжжы месьціцца больш за чатыры дзясяткі санаторыяў, дзе шторок адпачывае каля 100 тысячаў чалавек.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» // Кiевскiй ТелеграфЪ №40 (230)
- ^ Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1] // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ^ Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 372
- ^ Очаков // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Очаков // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»
| Вялікае Княства Літоўскае ў Паўночным Прычарнамор'і | |
|---|---|
|
Балаклей (Баланава ¹) • Вітаўка (Мікалаеў) • Вітаўтаў Мост (Первамайск) • Вітутаў (Брод) • Гедвілава (Крывое Возера) • Дашаў (Ачакаў) • Каравул (Рашкаў) • Кацюбееў (Адэса) • Маяк-Караул (Маякі) • Саколец (Вазьнясенск) • Сьвятога Яна (Бэрыслаў ²) • Чорны Горад (Белгарад-Днястроўскі ³)
|
|
| - ¹ паводле адной з вэрсіяў; - ² згодна зь іншым меркаваньнем — на месцы сучаснага Хэрсона; - ³ цяпер у ягоных межах, сам Белгарад быў заснаваны значна раней; | |
|
Мікалаеўская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Арбузінскі • Ачакаўскі • Баштанскі • Брацкі • Бэразанскі • Бэразнэгувацкі • Вазьнясенскі • Вэсялінаўскі • Даманеўскі • Еланэцкі • Жаўтнэвы • Казанкаўскі • Крываазэрскі • Мікалаеўскі • Новаадэскі • Навабузкі • Первамайскі • Сьнігураўскі • Ўрадзіеўскі
|
|
| Гарады / Месты |
Ачакаў¹ · Баштанка · Вазьнясенск · Мікалаеў · Новая Адэса · Новы Буг · Первамайск · Сьнігураўка · Южнаўкраінск
¹ абласное падпарадкаваньне |
|
| Мястэчкі |
Альшанскае · Аляксандраўка · Арбузінка · Бэразанка · Бэразнэгуватае · Брацкае · Вэсялінавае · Даманеўка · Еланэц · Казанка · Канстантынаўка · Крывое Возера · Кудраціўка · Падгароднае · Уваскрасэнскае · Ўрадзіеўка
|
|