Днястроўскі ліман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
Фатаграфія лімана са спадарожніка Landsat

Днястро́ўскі ліма́н — заліў на паўночна-заходнім узьбярэжжы Чорнага мора, у які ўпадае рака Днестр. Разьмешчаны ў Адэскай вобласьці на Украіне.

Заліў удаецца ў сушу з паўднёва-усходу на паўночна-захад на 41 км, шырыня 4—12 км, глыбіня 2,6 м. Днестроўскі ліман аддзелены ад мора вузкай пяшчанай касой Бугаз, у паўднёвай частцы якой маецца праход у мора. На касе разьмешчаны курорт Караліна-Бугаз. Плынь у лімане залежыць ад вятроў і паводак на Днястры. Узімку Днястроўскі ліман замярзае. На лімане разьмешчаныя парты Белгарад-Днястроўскі і Авідыёпаль. У самім Днястроўскам лімане таксама вылучаюць Карагольскі заліў.

Раней Днястроўскі ліман звалі Авідыёвым возерам.

Ліман

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Каардынаты: 46°15′7″ пн. ш. 30°21′18″ у. д. (G)(O)

Асабістыя прылады