Браніслаў Плотнікаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў (15 сьнежня 1940, Быхаў — 14 студзеня 2005) — беларускі мовазнавец. Доктар філялягічных навук, прафэсар. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі.
Зьмест |
Біяграфія [рэдагаваць]
Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Працаваў дэканам філялягічнага факультэту БДУ.
У 1998 абараняў права «Нашай Нівы» выдавацца клясычным правапісам.[1]
Асноўныя працы [рэдагаваць]
Меў звыш 300 навуковых працаў, у тым ліку больш за 30 кніг.
- Беларуская навуковая спецыяльная лексіка / Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў. — Мінск, 1987.
- Агульнае мовазнаўства вучэб. дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. — Мінск: Унiверсiтэцкае, 1994. — 350 c.
- Беларуская мова ў сiстэме славянскiх моў: Вучэбны дапаможнiк. — Мн., 1999. — 119 с.
- Кіраўніку аб мове. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2001. — 126 с.
- Кароткая гісторыя беларускай мовы і мовазнаўства : Вучэб. дапам. — Мн.: Акад. кіравання пры Прэзідэнце Рэсп. Беларусь, 2002. — 103 с.
- Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. — Мн.: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Сяргей Шупа. Мовазнаўцы падтрымалi «Нашу Нiву» // Наша Ніва № 18 (115) 1998 г.
Літаратура [рэдагаваць]
- Уладзімер Кароткі. Браніслаў Плотнікаў // Наша Ніва, 2005 — 03