14 студзеня
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| ← студзень → | ||||||
| Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 год Усе дні |
||||||
14 студзеня — 14-ы дзень году паводле Грэгарыянскага календару. Да канца году застаецца 351 дзень (352 у высакосным годзе).
Зьмест |
Падзеі [рэдагаваць]
- 1582 — падпісаньне Ям-Запольскае мірнае дамовы, якой завершылася Інфлянцкая вайна
- 1873 — распачаўся рух цягнікоў на лініі Менск — Вялейка
- 1962 — увод у эксплюатацыю нафтаправоду «Дружба»
- 1927 — паліцыя Польскае Рэспублікі арыштавала сяброў беларускае Грамады, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча
- 1989 — у Вільні на II Вальным сойме беларускіх суполак заснавалі Канфэдэрацыю беларускіх моладзевых суполак (66 арганізацыяў)
- 1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні са Славаччынай
- 1995 — у Нясьвіжы адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музэй (на выяве)
Нараджэньні [рэдагаваць]
- 1771 — Жан-Люі-Эбэнэзэр Рэнье, францускі дывізійны генэрал, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў
- 1892 — Мартын Німёльлер, нямецкі пратэстанцкі дзяяч
- 1893 — Канстанцыя Буйло, беларуская паэтка
- 1916 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз
- 1920 — Мікола Аўрамчык, беларускі паэт
- 1926 — Янка Філістовіч, удзельнік антысавецкага падпольнага руху
- 1938 — Аляксандар Дубко, старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі
- 1939 — Васіль Пятровіч Шаранговіч, народны мастак Беларусі, творца ў галіне кніжнай і станкавай графікі
- 1942 — Вера Вярба, беларуская паэтка
- 1943 — Марыс Янсанс, латыскі дырыжoр
- 1974 — Кэвін Дзюранд, канадзка-амэрыканскі актор
- 1980 — Андрэй Курэйчык, беларускі і расейскі сцэнарыст, актор
- 1982 — Віктор Вальдэс, гішпанскі футбольны брамнік
Сьмерці [рэдагаваць]
- 1853 — Міхал Ромэр, грамадзка-палітычны дзяяч
- 1886 — Руф Ігнацьеў, гісторык, археоляг, этнограф, музыказнавец
- 1898 — Льюіс Кэрал, брытанскі пісьменьнік і матэматык
- 1947 — Вацлаў Міхневіч, беларускі і летувіскі архітэктар, прадстаўнік нэаготыкі
- 1957 — Гамфры Богарт, амэрыканскі кінаактор
- 1958 — Сяргей Вышалескі, савецкі эпізаатоляг
- 1978 — Курт Гёдэль, амэрыканскі матэматык
- 2005 — Браніслаў Плотнікаў, беларускі мовазнавец
Сьвяты [рэдагаваць]
- Стары Новы год. Ён адзначаецца паводле юліянскага календара, або паводле старога стылю.
14 студзеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў