Аляксандар Дубко
| Аляксандар Іосіфавіч Дубко | |||||||
![]() |
|||||||
| Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1994 — 2001 | |||||||
| Папярэднік: | Сямён Домаш | ||||||
| Наступнік: | Уладзімер Саўчанка | ||||||
| Асабістыя зьвесткі: | |||||||
| Нарадзіўся: | 14 студзеня 1938 (74 гады) |
||||||
| Памёр: | 4 лютага 2001 |
||||||
| Нацыянальнасьць: | беларус | ||||||
| Партыя: | КПСС, Аграрная партыя Беларусі |
||||||
| Узнагароды: |
|
||||||
Алякса́ндар Іо́сіфавіч Дубко́ (14 студзеня 1938, в. Ілава, Шумілінскі раён — 4 лютага 2001, Горадня) — старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму, Герой Беларусі (пасьмяротна).
Навучаўся на агранома ў Гарадзенскім сельскагарспадарчым інстытуце. З 1960 — аграном-сямёнавод, дырэктар навучальнай гаспадаркі «Станіславова» Гарадзенскага селькагаспадарчага інстытуту.
Начальнік упраўленьня сельскай гаспадаркі Бераставіцкага райвыканкаму (1966-1970), дырэктар трэсту малочна-гародненых саўгасаў Гарадзенскай вобласьці (1970-1972), старшыня калгасу, старшыня рады сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прагрэс» Гарадзенскага раёну (1972—1994).
У 1982 атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай працы.
Дэлегат шматлікіх зьездаў КПБ і КПСС. На XXVIII зьезьдзе КПСС вылучаў Лігачова кандыдатам на пост намесьніка генэральнага сакратара ЦК КПСС.
Старшыня Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў (1991—1993). Са сьнежня 1994 старшыня гарадзенскага аблвыканкаму.
Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах у 1994.
Сябар Аграрнай партыі Беларусі з 1995 году, уваходзіў у цэнтральную раду. Старшыня Беларускай Рады калгасаў і Саюзу аграрнікаў Рэспублікі Беларусь.
Сябар Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, сябар Камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпекі.
Пасьмяротна ўзнагароджаны званьнем Героя Беларусі, указ № 361 ад 30 чэрвеня 2001.
Меў сына Аляксандра Дубко (малодшага) — дырэктара гарадзенскага гарэлачнага заводу, першы віцэ-губэрнатар Магілёўскай вобласьці.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Старшыні Гарадзенскага абласнога савету дэпутатаў | ||||
|---|---|---|---|---|
|
||||
| Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 1994 году | |
|---|---|
|
Аляксандар Дубко · Вячаслаў Кебіч · Аляксандар Лукашэнка · Васіль Новікаў · Зянон Пазьняк · Станіслаў Шушкевіч
|
|
| Старшыні Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Палітыкі мясцовага кіраваньня БССР
- Старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму
- Кандыдаты ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь (1994)
- Памерлі 4 лютага
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Горадні
