Герой Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герой Беларусі
Hero of Belarus ribbon bar.png Hero of Belarus medal official drawing.jpg
Арыгінальная назва
Дэвіз
Краіна Беларусь
Тып Званьне + Мэдаль
Каму ўручаецца
Падставы ўзнагароджаньня Выключныя заслугі перад дзяржаваю і грамадзствам, зьвязаныя з подзьвігам, зьдзейсьненыя ў імя свабоды, незалежнасьці і росквіту Рэспублікі Беларусь.
Статус Уручаецца
Статыстыка
Парамэтры Дыямэтр зоркі — 33 мм,
матэрыял — золата 585 пробы,
Вага 19 г.
Дата ўстановы 13 красавіка 1995
Першае ўзнагароджаньне 21 лістапада 1996
Апошняе ўзнагароджаньне
Колькасьць узнагароджаньняў 11
Чарговасьць
Старэйшая ўзнагарода
Малодшая ўзнагарода Ордэн Айчыны
Адпавядае

Герой Беларусі — вышэйшая адзнака Беларусі, што надаецца толькі аднойчы ўказам прэзыдэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам, зьвязаныя з учынкам дзеля свабоды, незалежнасьці й росквіту краіны. Званьне заснаванаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пастановай № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 году. У якасьці знака ўзнагароды ўручаецца мэдаль, што носіцца на левым баку над ордэнамі ды іншымі мэдалямі[1].

Мэдаль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на вонкавым баку, упісаную ў круг дыямэтрам 33 мілімэтры. Адваротны бок мэдаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар мэдаля. Мэдаль пры дыпамозе вушка і кальца злучаецца з прастакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю. Мэдаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на гомельскім заводзе «Ювэлір», іх вага складае 19 грамаў[2]. Раней, паводле ўказу прэзыдэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да ўказу ад 6 верасьня 1999 г. № 516 пры вырабе мэдаля на нутраных тупых кутах зоркі прадугледжвалася разьмяшчэньне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіна. Калодка была трапэцападобнай з пазалочанага срэбра.

Наданьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сходы працаўнікоў прадпрыемстваў, дзяржаўныя ўстановы ды суполкі грамадзкіх аб’яднаньняў маюць права за подпісам свайго кіраўніцтва накіроўваць ва ўрад і яго ведамствы ўзнагародныя лісты з апісаньнем заслугаў вылучэнцаў на званьне. Урад падае сваё прадстаўленьне да ўзнагароды ў Дзяржаўны сакратарыят Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь, што перадае ўласныя высновы прэзыдэнту праз яго Адміністрацыю. Уручэньне прэзыдэнтам ажыцьцяўляецца не пазьней, як праз 2 месяцы пасьля падпісаньня ўказу[3].

Узнагароджаныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьпіс Герояў Беларусі
Імя Пасада Дата наданьня Заслугі Дата народзінаў Месца народзінаў
1 Уладзімер Карват Начальнік паветрана-агнявой базы ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць) 21 лістапада 1996 Мужнасьць і гераізм, праяўленыя пры выкананьні воінскага абавязку[4] 28 лістапада 1958 Берасьце
2 Павал Марыеў Кіраўнік «БелАЗа» (Жодзіна, Менская вобласьць) 29 чэрвеня 2001 Развіцьцё айчыннага аўтамабілебудаваньня[5] 16 чэрвеня 1938 Вёска Дулава, Яраслаўскі раён, Расейская СФСР
3 Аляксандар Дубко Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту 30 чэрвеня 2001 Перад дзяржавай і грамадзтвам[6] 14 студзеня 1938 в. Ілава, Сіроцінскі раён, Віцебская вобласьць
4 Міхаіл Карчміт Старшыня агракамбіната «Сноў» (Нясьвіскі раён, Менская вобл.) 30 чэрвеня 2001 Развіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці 1 лютага 1949 в. Радаўцы, Маладэчанскі раён, Менская вобл.
5 Віталь Крамко Старшыня калгаса «Кастрычнік» (Гарадзенскі раён) 30 чэрвеня 2001 Развіцьцё сельскагаспадарчай вытворчасьці[7] 1 студзеня 1941 в. Беражна, Карэліцкі раён, Гарадзенская вобласьць
6 Міхаіл Высоцкі Кіраўнік «Белаўтатрактарабудаваньня» 1 сакавіка 2006 Грамадзка-гаспадарчае развіцьцё краіны 10 лютага 1928 в. Семежава, Капыльскі раён, Менская вобл.
7 Пётар Пракаповіч Старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь 1 сакавіка 2006 Грамадзка-гаспадарчае развіцьцё краіны 3 лістапада 1942 в. Роўна, Пружанскі раён, Берасьцейская вобл.
8 Васіль Равяка Старшыня сельскагаспадарчага каапэратыва «Прагрэс – Верцялішкі» (Гарадзенскі раён) 1 сакавіка 2006 Грамадзка-гаспадарчае развіцьцё краіны 15 ліпеня 1948 в. Рабец, Хойніцкі раён, Гомельская вобласьць
9 Міхаіл Савіцкі Кіраўнік «Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры» 1 сакавіка 2006 Грамадзка-гаспадарчае развіцьцё краіны[8] 18 лютага 1922 в. Зьвянячы, Талачынскі раён, Віцебская вобл.
10 Філярэт Вахрамееў Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх ўсяе Беларусі 1 сакавіка 2006 Духоўнае адраджэньне народа, умацаваньне дружбы і брацкіх сувязяў між народамі, развіцьцё міжканфэсійнага дыялёгу[9] 21 сакавіка 1935 Масква, Расейская СФСР
11 Дар’я Домрачава біятляністка 2014 [10] 3 жніўня 1986, Менск

Прывілеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Званьне надае права на:

  1. бясплатнае забеспячэньне лекамі, што выпісваюцца лекарамі;
  2. бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў і прыладаў падтрымкі жыцьцядзейнасьці;
  3. атрыманьне грашовай дапамогі на аздараўленьне;
  4. бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце, аднойчы на год — у агульнакраёвым;
  5. бясплатны праезд у агульнакраёвым транспарце да лякарні для атрыманьня мэдычнай дапамогі;
  6. 50%-ную зьніжку на праезд міжгароднім і агульнакраёвым траспартам з 1 кастрычніка па 15 траўня;
  7. вызваленьне ад платы за карыстаньне 20 квадратнымі мэтрамі жытла й жыльлёвыя паслугі;
  8. першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона з працягласьцю абанэнцкай лініі да 500 мэтраў;
  9. бясплатнае карыстаньне кватэрным тэлефонам у гарадзкой і прыгараднай сетках[11].

Прысьвячэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уладзімер Карват

12 жніўня 1999 году «Белпошта» выдала 90 тысячаў каляровых марак коштам 25 тысячаў рублёў паводле распрацоўкі В. Валынца з выяваю мэдаля і здымкам Уладзімера Карвата зьлева направа. Пад мэдалём месьціўся тэкст белага колеру: «Герой Беларусі падпалкоўнік Карват Уладзімір Мікалаевіч 28.11.1958 - 23.05.1996». 28 жніўня 2008 г. выйшла 35 тысячаў марак коштам тысяча рублёў паводле накіду Івана Лукіна з выяваю мэдаля. 1 сьнежня 2009 г. «Сталічнае тэлебачаньне» паказала стужку, прысьвечаную героям Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вышэйшая ступень адзнакі Рэспублікі Беларусь. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Знак асаблівай узнагароды - мэдаль Героя Беларусі. Прэс-служба прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Закон аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь на беларускай мове (1 красавіка 2005). Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  4. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 1996 г. №484(рас.). Архіў беларускага права (30 красавіка 2008). Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2001 г. № 360. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  6. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2001 г. № 361. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  7. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2001 г. № 362. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  8. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 135. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  9. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2006 г. № 137. Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 8 сьнежня 2011 г.
  10. ^ Александр Лукашенко присвоил Дарье Домрачевой звание Героя Беларуси // 17.02.2014 (рас.)
  11. ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў(рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 8 сьнежня 2011 г.