Кут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук

Кут[1][2] (вугал) плоскі — геамэтрычная фігура, якая складаецца з пункта — вяршыні кута і двух розных паўпрамых, што выходзяць з гэтага пунта — бакоў кута.

Інакш кажучы, кут — фігура, утвораная двума прамянямі з агульная вяршыняй.

Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасьці разглядаць кут як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэньні фіксаванага прамяня вакол пункта О (зь якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку кут зьяўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэньне дазваляе абагульніць паняцьце кута: у залежнасьці ад кірунку вярчэньня адрозьніваюць дадатныя і адмоўныя куты, разглядаюць куты, вялікшыя за 360°, куты, роўныя 0°, і г. д. У трыганамэтрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганамэтрычныя функцыі для любых значэньняў аргумэнту.

Паняцьце кута таксама абагульняецца на розныя аб'екты, што разглядаюцца ў стэрэамэтрыі (двухгранны кут, шматгранны кут, целавы кут).

Зьмест

[рэдагаваць] Велічыня кута

Куты звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага кута 1 \over 180 . Радыян — кут, у якога адпаведная дуга акружыны паводле даўжыні роўная радыюсу.

Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай кута: калі кут зьмяшчае \ x° радыянаў, тады  x = {\alpha \over \pi} \cdot 180; \alpha = {\pi x \over 180}

[рэдагаваць] Клясыфікацыя кутоў

Паводле велічыні вылучаюць:

  • Вострыя куты (ад 0 да 90°)
  • Просты кут (90°)
  • Тупыя куты (ад 90° да 180°)
  • Разгорнуты кут (180°)
  • Непукаты кут (ад 180° да 270°)
  • Поўны кут (360°)
Просты кут.
Непукаты кут.
Камплемэнтарныя куты a і b (b зьяўляецца дапаўненьнем a, і a — дапаўненьне b).
Сумежныя куты, востры a і тупы b, кут c — разгорнуты

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Кут // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 253

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Кутсховішча мультымэдыйных матэрыялаў