Радыюс
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Ра́дыюс (на лаціне radius — літаральна прамень; сьпіца кола) — адцінак, які злучае пункт акружыны або сфэры зь ейным цэнтрам.
Радыюс складае палову дыямэтру.
Зьмест |
Уласьцівасьці [рэдагаваць]
- Радыюс, праведзены ў пункт
акружыны, пэрпэндыкулярны акружыне ў гэтым пункце. - Радыюс, пэрпэндыкулярны хордзе, дзеліць яе напалову.
Зьвязаныя вызначэньні [рэдагаваць]
- Цэнтральны кут у акружыне — гэта кут, утвораны двума радыюсамі.
- Радыюс крывізны крывой — гэта радыюс акружыны, якая мае з гэтай крывой дотык другога парадку.
Этымалёгія [рэдагаваць]
Слова «радыюс» упершыню сустракаецца ў 1569 року ў францускага навукоўца П'ера дэ ла Рамэ, крыху пазьней у Франсуа Віета. Робіцца агульнапрынятым толькі ў канцы XVII ст..
Абагульненьні [рэдагаваць]
Радыюсам мноства
, якое ляжыць у мэтрычнай прасторы з мэтрыкай
, завецца велічыня
. Напрыклад, радыюс n-вымернага гіпэркуба з бокам s роўны
