Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году
| 2001 →
|
||||
| Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году | ||||
| 23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994 | ||||
| Кандыдат | Аляксандар Лукашэнка | Вячаслаў Кебіч | ||
|---|---|---|---|---|
| Партыя | Незалежны кандыдат | Незалежны кандыдат | ||
| Адсотак | 80,1% | 14,1% | ||
Вынікі першага туру выбараў па раёнах |
||||
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году — першыя выбары прэзыдэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаваньне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандар Лукашэнка.
Зьмест |
Перадгісторыя [рэдагаваць]
15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчаная ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 г. прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў аб тэрмінах: 15–24 красавіка 1994 г. – утварэньне мясцовых камісіяў па выбарах, 15–24 красавіка – вылучэньне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 25–29 красавіка – утварэньне ўчасткаў для галасаваньня, 25 красавіка – 14 траўня – збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савета за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня – збор подпісаў грамадзян, 27 траўня – 2 чэрвеня – афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, пэрыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 году.
Прэтэндэнты [рэдагаваць]
Вылучэньне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.
| Імя прэтэндэнта | Колькасьць ініцыятыўнай групы, чал. | Зьвесткі пра прэтэндэнта | Сабрана сапраўдных подпісаў |
|---|---|---|---|
| Вячаслаў Кебіч | 3920 | прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь | 371967 |
| Зянон Пазьняк | 2734 | кіраўнік партыі БНФ, нацыянал-дэмакрат | 216855 |
| Васіль Новікаў | 3041 | кіраўнік партыі ПКБ, камуніст | 183836 |
| Аляксандар Лукашэнка | ? | старшыня антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, папуліст | 156391 |
| Станіслаў Шушкевіч | 1420 | былы старшыня Вярхоўнага Савету, адпраўлены ў адстаўку 26.I.1994 209 галасамі супраць 36, сацыял-дэмакрат | 123552 |
| Аляксандар Дубко | 2901 | старшыня Саюзу аграрнікаў, прыхільнік калгаснай сельскай гаспадаркі | 116693 |
| Генадзь Карпенка | ? | старшыня гарвыканкаму г. Маладзечна, кіраўнік Партыі народнай згоды, пазьней – у лібэральнай партыі АГП | 93472 |
| Уладзімір Карагін | 1487 | Прэзыдэнт Саюза прадпрымальнікаў | 39542 |
| Яўген Лугін | 795 | кіраўнік Сялянскай партыі | 35 тыс. |
| Віктар Цярэшчанка | 218 | дырэктар інстытуту мэнэджмэнту «Мім-Беларусь» | ? |
| Мікалай Каўбаска | 2539 | кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў | ? |
| Леанід Козік | 667 | дэпутат Вярхоўнага Cавету, сацыял-дэмакрат | ? |
| Эдвард Ахрэм | 337 | кіраўнік Польскага дэмакратычнага згуртаваньня | ? |
| Уладзімір Бялоў | 283 | кіраўнік лабараторыі гомельскага НПО «Сэйсматэхніка» | ? |
| Іван Каравайчык | 285 | дырэктар фірмы «Растверк» | 879 |
| Канстанцін Бубен | 165 | кіраўнік кааператыва «Бэта-88» | ? |
| Аляксандр Кальцоў | 121 | кіраўнік цэнтра дзіцячай творчасьці ў Салігорску | ? |
| Мікалай Шэляговіч | 153 | кіраўнік аб'яднаньня «Полісьсе» | ? |
| Станіслаў Ліцкевіч | 88 | беспрацоўны | 0 |
Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108354 подпісы, але частка зь іх былі аб'яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка зь іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.
Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты [рэдагаваць]
- Аляксандар Дубко — старшыня Саюзу аграрнікаў
- Вячаслаў Кебіч — прэм’ер-міністар Беларусі
- Аляксандар Лукашэнка — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі
- Васіль Новікаў — сакратар ЦК ПКБ
- Зянон Пазьняк — лідэр Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне»
- Станіслаў Шушкевіч — былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі
Вынікі [рэдагаваць]
Першы тур [рэдагаваць]
Колькасьць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71% ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле зьвестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых пасьлявыбарчых зьвестак). У скрынях для галасаваньня было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97% ад колькасьці выбаршчыкаў), зь іх несапраўдных – 121 509. Галасаваньне адбывалася 23.VI.1994, у чацьвер, з 07-00 да 22-00.
У першым туры Аляксандар Лукашэнка набраў 44,82% (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33% (1 023 174 галасы), Зянон Пазьняк — 12,82% (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10% (585 143 галасы), Аляксандар Дубко — 6% (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5% (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзеныя супраць усіх.
Другі тур [рэдагаваць]
У другім туры з 7 476 205 выбарнікаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6%). Аляксандар Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1% (56% галасоў выбарнікаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1%. 17 193 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі. Мапы выбараў [рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||