Мустафа Кемаль Ататурк
| Мустафа Кемаль Ататурк | |
| 29 кастрычніка 1923 — 10 листапада 1938 | |
| Папярэднік: | пасада заснаваная |
| Наступнік: | Ісмэт Інёню |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 29 кастрычніка 1923 Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя |
| Памёр: | 10 лістапада 1938 Стамбул, Турэччына |
| Сужэнец: | Латыфэ Ушаклагіль |
| Бацькі: | Алі Рыза-эфэндзі Зюбэйдэ-ханым |
| Рэлігія: | іслам |
Мустафа́ Кема́ль Атату́рк (па-турэцку: Mustafa Kemal Atatürk; 12 сакавіка 1881, Тэсалёнікі, Асманская імпэрыя — 10 лістапада 1938, Стамбул, Турэччына) — турэцкі палітык, генэрал, заснавальнік і першы прэзыдэнт (1923—1938) Турэцкае Рэспублікі.
Ататурк скасаваў канчаткова разбураную ў выніку Першае сусьветнае вайны Асманскую імпэрыю, што прайснавала да таго ўжо 6 стагодзьдзяў, абвесьціў рэспубліку, ажыцьцявіў шматлікія радыкальныя палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і культурныя рэформы. Ён дамогся пераводу турэцкае мовы з арабскай пісьменнасьці на лацінку, забараніў традыцыйную вопратку.
Мустафа Кемаль нарадзіўся ў Салёніках (зараз у Грэцыі) 12 сакавіка 1881 году. У 1911 годзе ўдзельнічаў у вайне зь італійцамі ў Лібіі, у 1913 — у Другой Балканскай вайне. Праявіў сябе падчас Першае Сусьветнае вайны. Пасьля капітуляцыі Турэччыны ў кастрычніку 1918 Кемаль стаў адным з правадыроў партыі, што выступала за захаваньне Турэччыны ў яе сёньняшніх межах. Разам зь некалькімі паплечнікамі арганізаваў рух «Нацыянальная сіла» (па-турэцку: Kuva-i Milliye), што змагаўся з грэкамі і іншымі акупацыйнымі войскамі Антанты. У 1920 Кемаля абралі кіраўніком Нацыянальнага сходу. У 1923 пасьля вываду войскаў Антанты ён заснаваў Турэцкую Рэспубліку і быў абраны яе першым прэзыдэнтам (пераабіраўся ў 1927, 1931 і 1935).
Памёр 10 лістапада 1938 году ад цырозу печані, спрычыненага застарэлым алькагалізмам. У Турэччыне склаўся культ асобы Ататурка, які збольшага нагадвае культ асобы Леніна ў СССР.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Мустафа Кемаль Ататурк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў