Гагавузы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гагаузы
Саманазва Gagauzlar
Колькасьць каля 250 000
Рэгіёны пражываньня

Малдова:
147 500 (перапіс 2004)[1][2]

Украіна:
31 923 (перапіс 2001)[3]

Расея:
12 210 (перапіс 2002)[4]

Казахстан:
740[5]

Баўгарыя:
540
Мовы гагауская, расейская
Рэлігіі праваслаўе
Блізкія этнасы азэрбайджанцы, туркі

Гагавузы (па-гагавуску: Gagauzlar) — цюрскі[6] народ, які жыве галоўным чынам на поўдні Малдовы (Гагавузія) і ў сумежных раёнах Украіны, у невялікай колькасьці — у Запароскай вобласьці, а таксама ў Расеі, Румыніі паўночна-ўсходняй Баўгарыі, Грэцыі. Агульная колькасьць — каля 250 тыс. чал.

Гагауская мова адносіцца да агускай групы цюрскіх моваў, сучасная пісьмовасьць грунтуецца на румынскім варыянце лацініцы. Пераважная рэлігія — праваслаўе. Займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй, працуюць у прамысловасьці. Сучасная матэрыяльная і духоўная культура гагавузаў блізкая да культуры навакольнага насельніцтва.

З пачатку 1990-х гадоў прадпрымаліся спробы выхаду са складу Малдовы, але ўрэшце гагавузы атрымалі аўтаномію на аснове тэрыторыяў, дзе гагавузы складалі большасьць насельніцтва. Гагавуская мова мае афіцыйны статус у гагавускай аўтаноміі, рэгіянальны — ва Ўкраіне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Без уліку насельніцтва Прыднястроўя (ПМР)
  2. ^ а б в г д Некоторые итоги переписи 2004 года в Молдавии (рас.). Демоскоп Weekly. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  3. ^ а б Всеукраїнський перепис населення 2001. Распределение населения по национальности и родному языку (рас.). Государственный комитет статистики Украины. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  4. ^ а б в г д е 1. Национальный состав населения (рас.) Всероссийская перепись населения 2002 года. Федеральная служба государственной статистики. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  5. ^ Gagauzi Turk (анг.) Joshua Project. U.S. Center for World Mission. Праверана 17 красавіка 2014 г.
  6. ^ Astrid Menz. The Gagauz // The Turkic speaking peoples / Doğan Kuban. — Prestel, 2006. — ISBN 978-3-7913-3515-5

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гагавузысховішча мультымэдыйных матэрыялаў