.su
| .su | |
| Уведзены | 1990 |
|---|---|
| Тып дамэну | нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
| Статус | дзейны |
| Прызначэньне | для арганізацыяў, якія працуюць на постсавецкай прасторы |
.su — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Савецкага Саюза.
Дамэн выкарыстоўваецца дагэтуль, хоць Савецкі Саюз ужо спыніў сваё існаваньне.
19 верасьня 1990 году Асацыяцыя карыстальнікаў UNIX (SUUG — Soviet UNIX User’s Group), арганізацыя створаная ў нетрах Інстытута атамнай энэргіі імя І. У. Курчатава, зарэгістравала дамэн верхняга ўзроўню SU для ўжываньня на тэрыторыі СССР. Яна жа выконвала функцыі адміністраваньня дамэну.
У 1993 годзе адміністраваньне дамэну было перададзенае Расейскаму НДІ Разьвіцьця Грамадзкіх Сетак (РОСРІІРОС).
У 1994 годзе рэгістрацыя ў зоне .su была спыненая ў сувязі з узьнікненьнем дамэну .ru.
У 2000 годзе функцыя адміністратара была ўскладзеная на Фонд Разьвіцьця Інтэрнэт.
15 сьнежня 2002 году рэгістрацыя дамэнаў у зоне .su была адноўленая.
Рэгістрацыя ў зоне .su досыць дарагая — 100 USD.
Пошукавая сістэма Google па запыце site:su выдае 8 100 000 вынікаў[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Зьвесткі whois для дамэну .su на бачыне IANA
- Статыстыка рэгістрацыі і дэлегаваньня дамэнаў у зоне SU