Восень народаў
Уверсе справа: Падзеньне Бэрлінскай сьцяны
У цэнтры зьлева: Рэвалюцыя ў Румыніі
У цэнтры справа: Падзеі ў Празе
Унізе: Балтыйскі шлях
«Восень народаў» — азначэньне працэсу звяржэньня камуністычных рэжымаў ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, кульмінацыя якога прыйшлася на восень 1989 году. Ужываецца па аналёгіі зь «вясной народаў» — рэвалюцыйнымі падзеямі у Эўропе 1848 — 1849 гадоў.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
У 1989—1991 гадах пад уплывам масавых грамадзкіх пратэстаў супраць камуністычнай партыі ў Польшчы, Вугоршчыне, Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы, Чэхаславаччыны, Баўгарыі і Альбаніі пачалісь перамовы з апазіцыяй, якая на той момант знаходзілася ў нелегальных умовах. З прычыны перамоваў камуністычныя рэжымы адмовіліся ад дыктатарскага ўраду на карысьць шматпартыйнай сыстэмы.
У большасьці былых сацыялістычных краінах зьмена ўлады адбылася мірным шляхам, толькі ў Румыніі рэжым Нікалае Чаўшэску быў скінуты узброеным паўстаннем 1989 году.
[рэдагаваць] Прыклады
- Пратэсты ў Польшчы
- Аксамітная рэвалюцыя
- Каляпс Нямецкай Дэмакратычнай Рэспублікі
- Румынская рэвалюцыя 1989 году
- Балтыйскі шлях
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- Універсальний словник-енциклопедія / Гол. ред. ради академік НАНУ М. Попович. — 4-те вид., виправл., доп. — Видавництво «ТЕКА». — 2006. — С. 924.