Марксізм-ленінізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Hammer and sickle.svg

Марксі́зм-леніні́зм — савецкая разнавіднасьць марксізма, створаная У. І. Леніным.

Адметныя рысы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Вучэньне аб вырашальнай ролі рэвалюцыйнай партыісьвядомай меншасьці») у сацыяльных пераўтварэньнях. Акцэнт на вырашальным значэньні суб'ектыўнага фактару ў рэвалюцыі. Крытыка «стыхійнасьці» і «самацёку», а таксама тэорыя зваротнага ўплыву «надбудовы» на «базіс»
Перамога рэвалюцыі ніколі не прыходзіць сама. Яе трэба падрыхтаваць і заваяваць. А падрыхтаваць і заваяваць яе можа толькі моцная пралетарская рэвалюцыйная партыя.
Стыхійны працэс разьвіцьця саступае месца сьвядомай дзейнасьці людзей
  • Вучэньне аб магчымасьці пралетарскай рэвалюцыі і пабудове сацыялізма ў асобна ўзятай краіне з неразвітымі капіталістычнымі адносінамі.
Фронт капітала прадзярэцца тамака, дзе ланцуг імпэрыялізма слабей, бо пралетарская рэвалюцыя ёсьць вынік парыву ланцуга сусьветнага імпэрыялістычнага фронту ў найболей слабым яе месцы, прычым можа апынуцца, што краіна, распачалая рэвалюцыю, краіна, якая прарвала фронт капіталу, зьяўляецца меней развіты ў капіталістычным стаўленьні